Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 22 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Што пісала беларуская прэса 22 ліпеня.

“Красноармейская правда”, 1925 год:

“Чырвоная армія — адзіная сям’я, а ў сям’і кожны лайдак кладзецца цяжкім бярэмем на гаспадарку. Ад ляноты аднаго члена сям’і мае страты агульная справа. Дакладна гэтак жа і ў Чырвонай арміі. Завядзецца ў роце адзін лайдак — сваім таварышам працы дадасьць, ды яшчэ і агульнай справе — умацаваньню Чырвонай арміі — нашкодзіць. А цяпер момант не такі, каб можна было вушамі хлопаць. Цяпер усе буржуазныя краіны рыхтуюцца да вайны. Яны альбо спачатку паб’юцца адна з адной, а потым насядуць на нас, альбо спачатку паспрабуюць нас раздушыць, а пасьля ўчэпяцца адна ў адну”.

“Советская Белоруссия”, 1945 год:

“У сувязі з азнаменаваньнем 535-й гадавіны Грунвальдзкай бітвы Польскі Часовы Ўрад Нацыянальнага Адзінства ўзнагародзіў ордэнамі кіраўнікоў урадаў сяброўскіх Польшчы дзяржаў… Сярод узнагароджаных — Старшыня Савнаркому БССР тав. П.К.Панамарэнка, узнагароджаны ордэнам “Крыж Грунвальду”… Мы, беларусы, ганарымся тым, што зьяўляемся нашчадкамі герояў Грунвальду. Мы ня толькі не зганілі гонар нашых продкаў, але й памножылі іх славу актыўным удзелам у той гіганцкай і цяжкай барацьбе, якую вёў увесь савецкі народ за сваю свабоду і незалежнасьць, за свабоду і незалежнасьць славянскіх народаў”.

“Сталинская молодежь”, 1955 год:

“Беларускія скульптары ствараюць цяпер шэраг новых твораў. Народны мастак рэспублікі З.Азгур заканчвае працу над бюстам народнай артысткі СССР Л.Ржэцкай. У майстэрні скульптара — іншая незавершаная праца, бюст Кастуся Каліноўскага. Народны мастак БССР А.Бембель стварае комплексную кампазыцыю “Людзі калгаснай вёскі”. Ён працуе таксама над фігурай Адама Міцкевіча, якая будзе пастаўлена на радзіме вялікага польскага паэта ў раённым цэнтры Наваградак Гарадзенскай вобласьці…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG