Подпісы былі сабраныя ў часе акцыі, якую ладзілі ў цэнтры гораду актывісты арганізацыі “Маладыя дэмакраты”. Мінакі атрымлівалі ўлёткі, дзе былі зьмешчаныя зьвесткі пра лёс Быкава і распавядалася пра тое, што ягоныя кнігі амаль не перавыдаюцца ў дзяржаўных беларускіх выдавецтвах, а на тэлебачаньні забаранілі фільм, прысьвечаны народнаму пісьменьніку.
Сярод прапановаў, якія выказваліся ў часе збору подпісаў, берасьцейцы раілі назваць у гонар Васіля Быкава вуліцу Камсамольскую, якая знаходзіцца ў цэнтры гораду. Мяркуецца, што збор подпісаў будзе працягнуты, пасьля чаго арганізатары акцыі перададуць пажаданьні жыхароў Берасьця ў мясцовы гарвыканкам.