Найбольшым штрафам за несанкцыянаваны пікет у абарону “Glosu znad Niemna” пакаралі Андрэя Пачобута — галоўнага рэдактара часопіса Саюзу палякаў “Magazyn Polski”. Ён гаворыць, што перш за ўсё ім — пяці пакараным - вырашылі дапамагчы журналісты рэгіянальнага тэлебачаньня ў Лодзі.
(Пачобут: ) “Я кантактаваў з каардынатаркай акцыі і гэтая журналістка мне распавяла, што пасьля перадачы, прысьвечанай “Glosu znad Niemna”, дзе быў рэпартаж аб тым, што нас перасьледуюць, дзесяткі звычайных людзей прыйшлі, прынесьлі грошы для таго, каб пагасіць наш штраф. Апрача таго адгукнуліся шэраг фірмаў — кампутарныя, турыстычныя”.
У Варшаве толькі што створаны фонд, мэта якога — збор сродкаў для пацярпелых сяброў Саюзу палякаў Беларусі.
Андрэй Пачобут гаворыць, што сябры Саюзу вельмі ўзрушаныя, што ўрэшце рэшт у Польшчы надрукавалі “Glos znad Niemna”. Адная чытачка нават даслала свой верш з гэтай нагоды, ён будзе надрукаваны.
Апошнім часам Андрэй Пачобут наведаў некалькі мясцовых аддзелаў Саюзу палякаў, ён гаворыць, што “Glos znad Niemna”, што выпускаецца з дапамогай уладаў, у людзей выклікае часта адмоўнае стаўленьне.
(Пачобут: ) “Мы былі ў рэгіёнах і ўсе казалі: а што гэта за “брудная” газэта, чаму“Glos znad Niemna” пайшоў супраць палякаў? – вось такія пытаньні былі. І таму я лічу, што вось гэтая спэцапэрацыя з выпускам фальшывага “Glosu znad Niemna” закончылася правалам”.
У Саюзе палякаў ёсьць зьвесткі, што выдаўцы “фальшывага” “Glosu znad Niemna” спрабавалі пакідаць пачкі сваёй газэты перад дзьвярыма касьцёлаў, каб яе разьбіралі парафіяне, але газэту бралі ня вельмі ахвотна.
Выпуск пад шыльдай “Glosu znad Niemna” газэты, да якой ня мае дачыненьня цяперашняе кіраўніцтва Саюзу палякаў і сама рэдакцыя газэты, - сталася праявай змаганьня ўладаў за кантроль над Саюзам палякаў. Два месяцы таму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь нечакана прызнала несапраўднымі вынікі апошняга — 6-га зьезду СПБ, на якім было абрана новае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс. Мінюст зазначыў, што лічыць легітымным былога старшыню Саюзу Тадэвуша Кручкоўскага і ускладае на яго абавязак падрыхтаваць правядзеньне паўторнага зьезду. З гэтай мэтай улады не дазваляюць Саюзу палякаў друкаваць падрыхтаваную рэдакцыяй газэту, тым часам як свабодна выходзіць і распаўсюджваецца “Glos znad Niemna”, які робіць былое кіраўніцтва СПБ.