“Нашы людзі ня маюць рэлігійных ідэалаў, таму ня вераць у свае абстракцыі”, – так некалі філёзаф Алесь Драздоўскі адказаў на пытаньне пра Беларусь. Гэта пытаньне веры. Мы бясконца спрачаемся, ставім пад сумнеў і абвяргаем існаваньне ўласнае нацыі, роднае мовы і беларускае пэрспэктывы, тым часам, як нашы суседзі – латышы, літоўцы, палякі, расейцы, украінцы – проста ўва ўсё гэта вераць. Ня так, як вераць у пасьля дожджыку ў чацьвер, а так, як вераць у дадзенасьць, у прэрагатыву дабра, у Бога. Гаворка ідзе пра веру, якая не патрабуе доказаў, бо служыць адпраўным пунктам на нашым жыцьцёвым шляху.
Беларуская Вера жыве ў Лёндане. Яна карэнная ангелька. Яе так і завуць – Вера. І вуліца, на якой яна жыве, – вуліца Веры. А прозьвішча яе – Рыч. Вера Рыч сьпявае ў лёнданскай Беларускай царкве і дэклямуе па-ангельску вершы Максіма Багдановіча. Беларусь яна лічыць сапраўдным боскім цудам і ў любы момант гатовая апынуцца ў Беларусі.
Тыповая ангельская жанчына старэйшага веку з душою дзяўчынкі, яна і зьнешне ўвасабляе сабою Веру. І гаворыць на мове анёлаў, не зусім зразумелай, бо яна хутчэй разумеецца душою, а ня розумам. Як царкоўная лаціна ў каталікоў ці стараславянская ў праваслаўных.
Сёлета паэтка Вера Рыч адзначае 50 гадоў свае перакладчыцкай працы, а налета ёй самой споўніцца 70”.
(Вера Рыч: ) “Так, так. Я нарадзілася ў Лёндане ў 1936-м годзе, 24-га красавіка. Бацька працаваў як дэтэктыў...
– Паліцэйскі?
– Не-не, не паліцэйскі, прыватны. Але не як Шэрлак Холмс, а вельмі банальна – калі справа ішла пра крэдыты ці пра тое, што нехта зьнік...
– Не такі рамантычны, адным словам, як Шэрлак Холмс. Прыватны дэтэктыў, які на замову банкаў шукае хлусьняроў, што ўзялі крэдыт і, каб не вяртаць, пасьля кудысьці прапалі.
– Імя яго было Джордж, у вас – Юры. Мама мела імя Магдалена.
– Маці спадарыні Веры Магдалена была, як сёньня сказалі б, хатняй гаспадыняй.
– Так, у тую эпоху кабета, калі ішла замуж, мусіла скончыць працу. Тады было немагчыма для жонак працаваць. Яна працавала толькі дома. Але яна таксама была пісаркай, пісала. Толькі для часопісаў для кабет. Гэта не была вялікая справа.
– Не вялікая літаратура ці журналістыка, а так... Гобі. Між тым, менавіта маці выбрала для маленькай Веры дарогу, якая стане яе жыцьцёвым шляхам – літаратуру. А мінулая вайна спрычынілася да таго, што Вера ўсё жыцьцё пражыла ў доме сваіх дзядоў і бацькоў.
– Мы жылі з маімі дзедам і бабцяй. Мой дзед і мой бацька купілі дом разам. У іх быў праект, што праз два-тры гады, калі ў нас было б больш грошай, мой бацька купіць новы дом. Але была вайна... і я з тога часу жыву ў тым доме.
– І дом стаіць на вуліцы Веры...
– Авэню. Ня вуліца. Ну, можа быць, праспэкт. Галоўная вуліца ў нашым раёне. Авэню. І там ёсьць вуліцы Максіма, Базыля і Вігі. Віга мусіла быць Ядвіга, але гэта было б заскладана... Архітэктар, які зрабіў праект гэтага новага раёну, быў з Усходняй Эўропы. Вера была жонкай архітэктара. І ў іх было два сыны – Максім і Базыль і дачка Ядвіга.
– Можа, яны зь Беларусі былі?
– Здаецца, так. Бо з Украіны яны быць не маглі, інакш быў бы не Базыль, а Васіль. У Польшчы Вера – вельмі, вельмі рэдка сустракаецца. І мне здаецца, што яны былі зь Беларусі. Хтосьці пісаў пра гэта, пра гісторыю нашага раёну ў нашай раённай газэце.
– Архітэктар зь Беларусі, які называе новы праспэкт імем Веры і Вера Рыч, якая жыве на гэтым праспэкце і яе зацікаўленьне беларушчынай. Выглядае, што ўсё гэта невыпадкова...
– Здаецца, ад самага пачатку быў нейкі ўплыў.
– І пры гэтым у роду Рычаў ніякай генэтычнай повязі зь Беларусяй ці нават Усходняй Эўропай няма.
– З таго, што я ведаю, няма.
– Гэта значыць, што цудоўнае паяднаньне адбылося не матэрыяльным, а чыста духоўным парадкам. І здарылася тое даволі даўно...
– Тое было ў 53-м годзе, калі я была ў ліцэі. Я каталічка, і сьвятар нашай царквы хацеў нам паказаць, што каталіцтва і лацінізм – гэта ня тое самае. У тую эпоху рымскі абрад быў увесь па-лацінску. І ён хацеў нам паказаць, што былі і іншыя абрады ў каталіцкай царкве. І найперш ён запрасіў сьвятара з Індыі. А пасьля таго ён арганізаваў групу ехаць у Беларускую царкву. І там мы былі ўсе разам, але для мяне... я прыйшла... і ўжо знала, што я тут мушу быць, што Бог хоча, каб я тут працавала і жыла”.
(Дубавец: ) “Цуд, як і належыць цуду, здарыўся нечакана, і раптам спадарыня Вера ўсьвядоміла, што гэта яе лёс: Беларуская грэка-каталіцкая царква са службаю па-беларуску і – шырэй – сама Беларусь. З таго моманту спадарыня Вера езьдзіла ў Беларускую царкву кожную нядзелю, а сёньня яе можна тут бачыць амаль кожны дзень. Пакуль была жывая маці, і яна прыяжджала на службы. І нават бабуля зь дзядулем, хоць і былі вельмі старыя, таксама завітвалі ў Беларускі храм. Зь імі ўсімі адбылася тая самая мэтамарфоза, што і зь Верай.
Нічога да канца ў гэтай гісторыі вытлумачыць немагчыма. Можна толькі ўявіць сабе, як глыбока ўразіла ангельскую дзяўчынку Веру і ўсю сям’ю Рычаў іхнае раптоўнае духоўнае паяднаньне з далёкай краінай, пра якую рэдка хто ў Англіі зможа сказаць і пару словаў. Пазьней, стаўшы прызнанай ангельскай паэткай і перакладчыцай, яна паспрабуе сама разгадаць гэтую таямніцу з дапамогай паэзіі ў вершы “Рэцэпт цуда”:
Для гэтага трэба ўзяць краіну (на мапе няма вольным месцаў, таму бярыце тую, якой нібыта няма), гісторыю, якую выкладаюць, як гісторыю іншых народаў, мову, што ўважаюць за дыялект, дадаць сюды назву, якою не карыстаюцца, потым – люд, які ня помніць свайго імя... На працягу няпэўнага часу дайце рошчыне падыходзіць... Потым вазьміце сьцяг, колеры якога дужа простыя, колеры косьці й крыві, хлеба й віна, вады й агню, колеры веры й любові. Дадайце знак, паводле якога лічаць народам найперш суседзяў, наліце туды поўную меру сьлёз, што праліліся зь нягод былых і новых: там тры бярозкі стаяць, дзе павінны стаяць чатыры, там дзеці, зачатыя пад зоркай Палын, там Курапаты... -- і ўсё гэта замясіце ў вечным посудзе часу... Затым у прызначаны дзень (вы будзеце ведаць, калі ён настане), асьцярожна пераліце гэтую сумесь у рошчыну, што акурат падышла, а тады выпякайце ў чароўнай печы Кліо... Калі хтосьці, хто зойдзе на пах, каб даведацца, што тут гатуюць, стане вам гаварыць пра ашчаднасьць, пра абачлівасьць, пра суседзяў -- пра зайздросных, скупых суседзяў -- пасьміхніцеся!.. Бо гатовы ваш дзівосны, сьвяты каравай. Упрыгожаны васількамі, на стале, застаўленым стравамі, будзе ён за найлепшы цуд. Зрэшты, лішне казаць пра гэта.
Магчыма, да цудоўнага здарэньня спрычыніўся тагачасны сьвятар лёнданскай Беларускай царквы?
– У тыя часы сьвятаром быў айцец Часлаў Сіповіч. Былі таксама айцец Гарошка і айцец Аляксандар Надсан, калі ён скончыў студыі, айцец Язэп Германовіч. Калісь у нас там было шэсьць сьвятароў разам”.
(Дубавец: ) “Сёньня сьвятар адзін. Але службы адбываюцца кожны дзень. На сьвяты зьбіраецца народу шмат, а ў звычайныя дні іншы раз – толькі Айцец Аляксандар і Вера”.
(Вера сьпявае Херувімскую песьню.)
(Вера Рыч: ) “Слабы голас, але мэлёдыя такая файная, што нават слабы голас можа зрабіць добра”.
(Дубавец: ) “Прафэсійным перакладам паэзіі Вера Рыч пачала займацца яшчэ ва ўнівэрсытэце. Сьпярша гэта былі ўкраінскія вершы, потым – беларускія. Вось тут ужо дакладна ініцыятыва належала беларускаму сьвятару Чаславу Сіповічу”.
(Вера Рыч: ) “Калі я была ва ўнівэрсытэце, у першым сэмэстры ад нас, студэнтаў англістыкі, патрабавалі прайсьці курс францускай і лацінскай літаратуры. Я зрабіла пераклад двух вершаў, і іншыя студэнты пра гэта ведалі. Калі быў мой дзень нараджэньня, 20 гадоў, мы арганізавалі сьціплы вечар, і я запрасіла аднога ўкраінца. І ён напрыканцы вечара спытаўся: ці ты хочаш перакласьці ўкраінскую паэзію. Я кажу – чаму не, але я ня ведаю ўкраінскай мовы. Ну, нічога, можаш навучыцца. І ён прапанаваў перакласьці паэзію Тараса Шаўчэнкі. Бо было блізка да стагодзьдзя сьмерці яго, Шаўчэнкі. Калі айцец Сіповіч даведаўся, што я працавала для ўкраінцаў... “Чаму не для нас?” Але, айцец, я сто разоў казала, што пішу паэзію, што магу перакладаць паэзію. “Так, але ты не сказала, што ты можаш рабіць добра”.
Найперш я пераклала верш Янкі Купалы “На чужыне” і гэта было апублікавана ў часопісе “Бацькаўшчына”...
(Дубавец: ) “Бацькаўшчына” выходзіла ў Нямеччыне. На той час гэта быў найбуйнейшы, высокага ўзроўню беларускі пэрыёдык на эміграцыі. Таму дэбют Веры Рыч з Купалавым вершам “На чужыне” таксама стаў знакавым, як, дарэчы, і ўсё ў яе жыцьці – не прахадное, а самае важнае”.
(Вера Рыч: ) “Цяпер працую, хачу скончыць мой пераклад “Новай зямлі” Якуба Коласа”.
(Дубавец: ) “Вера Рыч раўніва ставіцца да якасьці перакладаў. Яе тлумачэньне простае – пра Беларусь у сьвеце ня ведаюць і ніколі не даведаюцца, калі пераклады ня будуць выдатнымі. У гэтай справе вялікую шкоду зрабілі камуністы, якія выпускалі ў сьвет пераклады вельмі нізкага ўзроўню, а да таго ж ідэалягічна матываваныя. У выніку і чыталі іх, у лепшым выпадку, такія самыя камуністы”.
(Вера Рыч: ) “Вы ведаеце, пераклады, якія выйшлі там, у Беларусі, пад саветамі, рабіліся людзьмі, якія ня добра ведалі ангельскую мову, ня ведалі ангельскай мовы, ня ведалі беларускай мовы, але перакладалі з расейскай вэрсіі на тое, што яны ўважалі ангельскай.
– Вы маеце на ўвазе пераклады Ўолтэра Мэя?
– Пераклады Ўолтэра Мэя. Уолтэр Мэй... Шмат людзей лічаць, што гэта толькі псэўданім якогась “камітэту”. Фармальна ён вельмі-вельмі стары англік, які жыве ў Маскве, яго пераклады вельмі кепскія і слабыя. Шмат-шмат памылак. Напрыклад, ён палічыў, што касьцёл – гэта замак... І зусім бяз таленту”.
(Дубавец: ) “Прыклад таго, што касьцёл быў перакладзены як замак у беларускім асяродку Лёндану стаў хрэстаматыйным анэкдотам. А з Уолтэрам Мэем тут асабіста не знаёмыя. Уолтэр Мэй – гэта, так бы мовіць, наш адказ Чэмбэрлену. Калі Вера Рыч пачала перакладаць беларускую паэзію з падачы беларускае эміграцыі, дык савецкія ідэолягі падшукалі ёй савецкую альтэрнатыву ў абліччы гэтага самага Ўолтэра Мэя, які працаваў у газэце “Москаў ньюз”.
(Вера чытае па-ангельску.)
Так па-ангельску гучыць пачатак “Новай зямлі” Якуба Коласа. “Мой родны кут, як ты мне мілы. Забыць цябе ня маю сілы”. Першыя радкі паэмы спадарыня Вера чытае са сваёй першай кнігі перакладаў – з анталёгіі беларускай паэзіі “Як агонь, як вада”. А колькі ўсяго было кніг перакладаў беларускіх вершаў?
– Маю тры. “Як агонь, як вада” – у 1971-м апублікаваны, у 1972-м забаронены. Бо глаўліт хацеў, каб кніга была зьнішчана. Маскоўскі глаўліт.
– Глаўліт – сумнавядомае савецкае цэнзурнае ведамства. Але як яны маглі забараніць Анталёгію беларускай паэзіі, якая выйшла ў Англіі?
– Бо друк быў аплачаны праз ЮНЭСКО...
– З Савецкага Саюзу?
– Так. Праз ЮНЭСКО, зь беларускай дэлегацыі. Але што было цікава, не беларуская дэлегацыя пратэставала, а маскоўская, усесаюзная.
– Другі зборнік – гэта кніга трох паэтаў – Багдановіча, Бядулі і Гаруна. Кніга выйшла ў 1982-м. Яе назва “Снуецца зданяў рой”. І трэцяя кніга – гэта
– санэты Янкі Купалы.
– Гэтая ўжо ў Менску выйшла.
– Так”.
(Дубавец: ) “Сюды трэба дадаць цэлую паэтычную анталёгію “Верш на Свабоду” – кніга выйшла ў бібліятэцы Беларускай Свабоды з ініцыятывы беларускай службы радыё. Самы свой любімы паэтычны пераклад Вера Рыч чытае напамяць.
– Я вельмі-вельмі люблю Багдановіча “Зорка Вэнэра”.
– А што вы будзеце перакладаць пасьля “Новай зямлі”?
– Пасьля “Новай зямлі” мусіць быць “Сымон музыка”, але ня маю часу, і я старая. Бог дасьць мне здароўя і часу, і я нешта зраблю. Статыстычна я маю ў запасе адзінаццаць гадоў. Бо і бабуля і дзед і мама – усе памерлі на 81-м годзе. Здаецца, гэта ж чакае і мяне. Я мушу працаваць, працаваць і працаваць.
– А як Вы вывучалі беларускую мову?
– Як? Зь людзьмі. Там, у капліцы я слухала казаньні, разумела больш-менш тэму, але не было магчымасьці вучыцца фармальна, не было кніг граматычных, дагэтуль няма добрых слоўнікаў зь беларускай на ангельскую, трэба цераз расейскую працаваць. Калі я ня ведаю якога слова, я мушу найперш шукаць беларуска-расейскі слоўнік, а пасьля расейска-ангельскі”.
(Дубавец: ) “Так выглядае абсалютна штучная прывязка беларускай мовы да расейскай. Інфармацыйная эпоха на двары, а ў нас няма паўнавартаснага вялікага беларуска-ангельскага слоўніка. А ўявіце, колькі лішняга часу траціцца на перагортваньне дадатковых слоўнікаў. І колькі твораў у выніку застаюцца па-за ўвагай прафэсійнага перакладчыка...
Ёсьць і іншыя, творчыя складанасьці перакладу”.
(Вера Рыч: ) “Напрыклад, у нейкім вершы Бядулі ёсьць слова “пралескі”. Кветкі, відавочна, але якія? Яны квітнеюць вясной і маюць сіні колер. У нас у Англіі вясны няма. Нарэшце я ўзяла адмысловы даведнік батанікі па-ангельску, але апублікаваны ў Чэхіі. Знайшла пралескі па-лацінску. Але па-ангельску няма. І што тут зрабіць?”
(Дубавец: ) “Аднак вернемся да Веры і да цуду, які здарыўся зь Верай і якому няма і, мусіць, ня можа быць рацыянальнага вытлумачэньня”.
(Вера Рыч: ) “У Польшчы кожны раз, калі я бывала на Беласточчыне, я плакала, бо не магла выехаць у Беларусь. Першы раз мне далі візу ў Савецкі Саюз у 91-м годзе, але толькі да Масквы. Ну, але я ехала цягніком, цягнік ідзе цераз Менск і я была ў Менску, калі было адкрыцьцё помніка Багдановічу. І там я дэклямавала вершы Багдановіча. То быў вельмі-вельмі дзіўны першы раз, бо мне здавалася, то ня быў першы раз. І пасьля таго я была ў Беларусі кожны год”.
(Дубавец: ) “Але ў апошнія гады спадарыня Вера ў Беларусь ня езьдзіць. Шмат клопатаў з працай і здароўем, а галоўнае – яе перасталі запрашаць”.
(Вера Рыч: ) “Я хацела паехаць у Беларусь, але не была запрошаная на кангрэс беларусістаў, не была запрошаная на наступны зьезд беларусаў сьвету і мне здаецца, што людзі ня хочуць мяне...”
(Дубавец: ) “Апроч усяго іншага, Вера Рыч рэдагуе сьціплы паэтычны часопіс, піша ў газэты, шмат перакладае тэхнічнае літаратуры, каб забясьпечыць сабе жыцьцё. У Вільні яна кансультавалася з чалавекам зь Беларусі ў справе выданьня кампакт-дыску беларускай літаратуры па-ангельску, які мусіць выйсьці як праект ЮНЭСКО. А свой прыезд прытарнавала да інаўгурацыі ЭГУ, напісаць пра які яе папрасілі ў "Таймс" Education Supplement.
Ангельская дзяўчынка, зь якой некалі здарыўся цуд паяднаньня зь Беларусяй, і сёньня зьдзіўляе сваёй непасрэднасьцю і сваёй верай. Можа быць, у тым, што яе не запрашаюць у Беларусь, вінаватыя ня людзі, а кепская сытуацыя?
– Я ведаю, што сытуацыя кепская. Але калі я буду патрэбная, я буду там”.