68-гадовую Юзэфу Вараксу забілі ўначы 22 чэрвеня ва ўласным доме. Забойца зрабіў ёй дзевяць нажавых раненьняў на целе і два на падбародзьдзі. Потым ён знайшоў у хаце і вынес залаты ланцужок і срэбраныя лыжкі. На наступны дзень сьледчыя затрымалі падазраванага ў забойстве непаўналетняга жыхара Ракава. Знайшлі і скрадзеныя рэчы — злачынца закапаў іх у гародзе.
Кіраўнік аддзелу па наглядзе за расьсьледаваньнем крымінальных злачынстваў Іван Міхнюк паведаміў Радыё Свабода, што сьледзтва прытрымліваецца вэрсіі аб звычайным крымінальным забойстве. За апошнія тры гады колькасьць забойстваў пэнсіянэраў, якія маюць грошы, рэзка павялічылася. У Менскай вобласьці ад пачатку году адбылося 57 забойстваў. Статыстыка сьведчыць, што за год ад рук злачынцаў гіне каля дзьвюх соцень чалавек. Амаль усе яны адбываюцца ў выніку п’янства. Іван Міхнюк запэўніў, што ў дадзеным выпадку сьледчая група будзе адпрацоўваць усе магчымыя вэрсіі.
(Міхнюк: ) “Гэта звычайнае злачынства з карысьлівай мэтай. Разбой спалучаны з забойствам. Ва ўсялякім выпадку, будзем разглядаць усе вэрсіі, у прыватнасьці, і палітычныя, калі яны ёсьць. Але гэта ня першае і не апошняе забойства пэнсіянэра, які мае грошы”.
Мясцовыя жыхары кажуць, што Юзэфа Варакса ў параўнаньні зь мясцовымі жыхарамі была даволі заможная. У яе была добрая гаспадарка і вялікі дом, у хаце шмат дарагога посуду і дываноў. Яны ўпэўненыя, што забойца невыпадкова абраў менавіта яе дом. Гаворыць паштарка Ракава Эла Мацьвіенка:
(Мацьвіенка: ) “Яна была вельмі кантактнай жанчынай. У Ракаве лічылася даволі заможнай, яна не хавала таго, што мае пэўныя грошы. Яна рабіла рамонт і запрашала людзей зь вёскі на працу. Той, хто палез у яе хату, добра ведаў, што можа ўзяць там грошы ці нейкія каштоўнасьці. Яна жыла ў хаце адна, і ўначы забойцы не было каму даць адпор. Сяляне не гавораць пра палітыку. Яны лічаць, што ўсё адбылося на побытавым узроўні”.
Сьледчыя паведамілі, што злачынства было падрыхтаванае. Забойца перад тым, як увайсьці ў хату, перарэзаў тэлефонны дрот. Калі ў судзе будзе даказаная віна падлетка, то ён будзе пазбаўлены волі на доўгі тэрмін. Паводле беларускага заканадаўства ў дачыненьні да непаўналетніх забойцаў не ўжываюць найвышэйшай меры пакараньня — расстрэлу.