“Крыніца”, 1925 год:
“Наркомпросам Беларусі атрымана ад Наркомпроса РСФСР т.Луначарскага прапазыцыя камандзіраваць беларускіх дудароў для выступленьня ў этнаграфічных канцэртах на мастацкай выстаўцы ў Парыжы. Канцэрты пачнуцца 15 ліпеня. Дзеля гэтага Інбелкультам вызываецца ў Менск некалькі дудароў са Слуцкага, Барысаўскага і Чэрвеньскага раёнаў. Самыя лепшыя з іх будуць скіраваны ў Парыж. Дуды — старынны, прымітыўны, нацыянальна-беларускі інструмент, зроблены з цялячага скуранога трыбуха, з прыробленымі самадзельнымі жалейкамі”.
“Калгаснік Беларусі”, 1935 год:
“Да ўсенароднага сьвята — 11 ліпеня — Белдзяржкіно намеціла цэлы рад мерапрыемстваў. Ва ўсіх кіно-тэатрах у гарадах і вясковай кіно-сетцы ў дні святкавання будуць дэманстравацца фільмы, адлюстроўваючыя героіку барацьбы за вызваленне Беларусі ад белапалякаў, за соцыялістычнае будаўніцтва БССР. На плошчах і ў садах гарадоў Менска, Віцебска, Гомеля, Бабруйска, Магілева і іншых будуць даны кінопастаноўкі. У Менску будзе кінофіцыраван парк культуры і адпачынку. Ва ўсіх кіно-тэатрах гэтых гарадоў будуць пастаўлены дзённыя бясплатныя кіно-сеансы для дзяцей”.
“Рэспубліка”, 1995 год:
“Міністэрства культуры і друку накіравала віншаванне народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву ў сувязі з днём народзінаў: “Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь сардэчна віншуе Вас, паважаны Васіль Уладзіміравіч, з днём народзінаў. Жадаем Вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, далейшых творчых пошукаў і здабыткаў”.