Дэманстранты патрабавалі дазволіць бізнэсоўцу Урматбеку Барыктабасаву балятавацца на прэзыдэнцкія выбары 10 ліпеня.
Выбарчая камісія не хацела зарэгістраваць яго ў якасьці кандыдата, паколькі ў 1990-я гады ён прыняў казахскае грамадзянства. Суд павінен быў сёньня разгледзець гэтую справу. Аднак прыхільнікі бізнэсоўца лічаць, што рашэньне выбарчай камісіі палітычна матываванае, паколькі ўплывовы бізнэсмэн мог бы стаць сур’ёзным канкурэнтам выконваючага абавязкі прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
У часе надзвычайнай сэсіі парлямэнту выконваючы абавязкі міністра ўнутраных справаў Ісмаіл Ісакоў паведаміў, што пры аднаўленьні парадку паліцыя не ўжыла зброю. Прадстаўнікі паліцыі паведамілі, што ў часе беспарадкаў ніхто не пацярпеў. Аднак паведамляецца, што некаторыя агрэсіўныя дэманстранты закідвалі паліцыянтаў каменьнямі.
Выступаючы перад журналістамі выконваючы абавязкі міністра ўнутраных справаў Мурат Суталінаў заявіў, што дэманстранты былі падкупленыя, што арганізатары акцыі абяцалі яе ўдзельнікам эквівалент ад 2,5 да 5 даляраў.
(Суталінаў: ) "Гэтыя людзі сабраліся тут дзеля грошай. Вы зразумейце, гэта ня ідэя, гэта проста подкуп. Калі б яны выступалі за ідэю, яны не разьбегліся б, праўда? Ніхто ня будзе падтрымліваць авантурныя дзеяньні".
Міністар заявіў, што ўлады не дазволяць марадэрства ў горадзе, а спэцыяльныя падразьдзяленьні паліцыі будуць круглыя суткі патруляваць Бішкек.
Турсунбек Акун, старшыня камісіі правоў чалавека ў адміністрацыі Курманбека Бакіева заявіў выступаючы перад сядзібай ўраду, што справа грамадзянства Барыктабасава, гэта непаразуменьне. Адказнасьць за сёньняшнія беспарадкі ён усклаў на старшыню выбарчай камісіі Абдраімава і ягоных супрацоўнікаў.
(Акун: ) “Я заявіў старшыні камісіі, што бізнэсовец ня мае ніякага казахскага пашпарту, толькі права на жыхарства ў Казахстане. Калі б ён быў казахскім грамадзянінам, мусіла б быць адмысловае рашэньне прэзыдэнта Назарабаева”
Старшыня камісіі аднак цьвердзіць, што ён мае неаспрэчныя доказы казахскага грамадзянства бізнэсоўца. Сёньня дэманстрацыі ў падтрымку Барыктабасава адбыліся таксама ў Караколі, адміністрацыйным цэнтры правінцыі зь якой паходзіць бізнэсовец.
Атмасфэра ў Кіргізстане даволі неспакойная. 10 чэрвеня ў цэнтры Бішкеку быў застрэлены прадпрымальнік і дэпутат парлямэнту Эркінбаеў. Тры дні пазьней ў горадзе Ош пачаліся беспарадкі, а ахова гатэлю параніла 7 чалавек. На думку аглядальнікаў, вулічныя беспарадкі месяц перад выбарамі могуць моцна ўскладніць перадвыбарчую кампанію і наагул стварыць крызысную сытуацыю у краіне.