Галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” першы намесьнік старшыні Саюзу пісьменьнікаў Барыс Пятровіч тыдзень таму быў у Гарошкаве.
(Пятровіч: ) “Мы з Дубаўцом у суботу былі на магіле ў Сыса там, у Гарошкаве. Пастаялі там. Побач і бацька, і маці пахаваныя… Вянкі ўжо павук заплёў павутою… Сумна, канечне”.
Адразу, як стала вядома пра раптоўную сьмерць Анатоля Сыса, рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў” хацела прысьвяціць яму наступны нумар. Але потым, кажа Барыс Пятровіч, вырашылі не сьпяшацца, каб сабраць па мажлівасьці ўсё ненадрукаванае. Тым больш, што пра гэта папрасілі і родныя сёстры паэта Тамара і Валянціна, якія апякуюцца менскім і гарошкаўскім архівамі Сыса.
(Пятровіч: ) “Надрукаваць і спадчыну, і ўспаміны сяброў пра яго, і здымкі цікавыя, якія захаваліся. На восень мы адкладваем гэтую ідэю. Цяпер вырашылі не сьпяшацца, не рабіць так з калёс усё”.
Ёсьць у “Дзеяслова” і ідэя выданьня поўнага збору творчае спадчыны Анатоля Сыса. Рэдакцыя мае праект кніжнае сэрыі пад назвай “Бібліятэка Дзеяслова”, якую распачнуць тамы тых выбітных беларускіх літаратараў, якія пры жыцьці ня мелі паўнавартасных кніг.
Чакаюць на свайго выдаўца і аўдыёзапісы паэтычных выступаў Анатоля Сыса. Яны захаваліся ў прыватных зборах ягоных сяброў — дзяржаўнае радыё ня песьціла паэта сваёй увагай. У архіве нашага радыё ёсьць запіс выступу Анатоля Сыса на першым дэмакратычным мітынгу ў Менску на Дзяды 1987 году, які ладзіла нефармальнае моладзевае аб’яднаньне “Тутэйшыя”, адным са стваральнікаў якога быў тады 28-гадовы паэт. Вось фрагмэнт верша, які называецца “Маналёг “Тутэйшага”:
(Сыс: ) “…І Радзіма твая, паглядзі, — русакосая Янычаршчына,
а калісьці ты гаварыў, а калісьці ты нават кляўся: не пахухне Зьніч на Гары! Ён патух. Ты яму пакайся
за ягоны пакутны прах, за Радзіму сваю нявінную, янычары яе ў палях крумкачам ды ваўкам пакінулі,
ты пакайся за свой спакой, што зубамі ня грыз вяроўку, бо здушыўся і ты на ёй ад жывёльнага поту мокры,
кайся, кайся за свой жывот, не забудзься і пра Купалаў, бо цяпер ты адзін — народ, быццам храм на шляху вандалаў.
ДЫ ПАКУЛЬ ТЫ ЯШЧЭ ЖЫВЕШ, ЗАПАЛІ ПРАД КУПАЛАМ СЬВЕЧКУ, ПРАЧЫТАЙ І СПАЛІ МОЙ ВЕРШ, А ВАНДАЛАМ СКАЖЫ:
Я ВЕЧНЫ!”