Адвакат Міхаіл Хоміч сказаў, што сёньня ён ня меў магчымасьці наведаць аднаго з актывістаў беларускай апазыцыі, кіраўніка дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргея Скрабца, які 25-ы дзень знаходзіцца ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары. Таму ён ня можа абсалютна дакладна сказаць, ці той па-ранейшаму працягвае галадоўку.
Але адвакат нагадаў, што ва аўторак, 7 чэрвеня, ён меў сур''ёзную размову з былым парлямэнтаром, падчас якой папярэдзіў яго аб усіх нэгатыўных мэдычных наступствах працяглага галадаваньня. Калі не прытрымлівацца мэдычных правілаў, дык могуць адкрыцца язвы страўніка, пачнуць хварэць ныркі, можна й інфаркт атрымаць. Пра гэта ж Сяргею Скрабцу кажуць і лекары, якія апошнім часам наведваюць яго штодзень раніцай.
Родныя экс-дэпутата спадзяюцца, што ён хутка прыпыніць галадоўку. Яго жонка Аляксандра атрымала ліст з-за кратаў, у якім Сяргей просіць прыслаць яму сокі з гародніны, дзеля таго, каб, як ён піша, пачаць выхад з галадоўкі. Але калі дакладна ён хоча зрабіць гэты крок, галадоўнік не паведамляе.
Сяргей Скрабец, які быў арыштаваны яшчэ 15 траўня, ад таго дня абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць абвінавачваньняў, якія ён лічыць беспадстаўнымі. Экс-дэпутата абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.
Я спытаўся адваката Міхаіла Хоміч, калі адпаведныя праваахоўныя органы могуць разгледзець ягонае хадайніцтва аб зьмене Сяргею Скрабцу меры стрыманьня – напрыклад, пад падпіску аб нявыезьдзе альбо хатні арышт. Адвакат спадзяецца, што гэта можа адбыцца 9 альбо 10 чэрвеня:
(Хоміч: ) "Хадайніцтва будзе разглядацца, калі зьявіцца сьледчы. Гэта – заўтра, другая палова дня альбо пятніца. Ну і патрэбна, каб начальства больш высокае было на месцы."
Мэдыкі сьцьвярджаюць, што, для таго, каб выйсьці нармальна з галадоўкі, патрэбна ня менш за сем дзён, пачынаючы са зьмяненьня умоваў утрыманьня.
***
Сяргей Скрабец у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня ўзначальваў дэпутацкую групу "Рэспубліка". Летам 2004 году ён удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмоўны адказ. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз з Вільні 200 тысячаў даляраў – нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.