Будынак менскага паштамту яшчэ мае шыльду з адрасам “праспэкт Францішка Скарыны, 10”. Наступны дом ужо мае проста нумар 12, побач з нумарам — пляма ад зьнятай шыльды.
У кавярні “Стары Менск” калісьці элемэнтамі інтэр’еру былі надпісы са старымі і новымі назвамі менскіх вуліцаў. Цяпер афармленьне кавярні зьмянілася, як мяняецца і назва праспэкту Скарыны. Гаворыць бармэнка Алена:
(Алена: ) “Бачым, што шыльды здымаюцца”.
(Карэспандэнтка: ) “А як вы да гэтага ставіцеся?”
(Алена: ) “Адмоўна, мне не падабаецца. Абсалютна, на 100 адсоткаў”.
Дырэктарка мастацкага салёну спадарыня Алена яшчэ не пачала мяняць устаноўчых дакумэнтаў у сувязі зь перайменаваньнямі.
(Спадарыня Алена: ) “Калі вэтэраны захацелі, то чаму не? Канечне, будуць нейкія складанасьці, але пакуль мы не займаліся гэтым пытаньнем. Трэба будзе, канечне, мяняць юрыдычны адрас, афармляць усе дакумэнты, зьвязаныя зь юрыдычным адрасам, пераафармляць дамовы”.
Прадавачка кніжнай крамы “Вянок” супраць любых перайменаваньняў вуліцаў:
(Спадарыня: ) “Толькі шалёных грошай гэта каштуе. Трэці раз пераймяноўваць вуліцу. Нашто? Ленін не задавальняў? Добра, Скарыну зрабілі… Але ўсё роўна дрэнна”.
Побач з кнігарняй рэстарацыя “Ў Францыска”. На ўваходзе наведнікаў сустракае фігура беларускага першадрукара. Работнікі рэстарацыі адмовіліся пры ўключаным дыктафоне выказаць сваё стаўленьне да перайменаваньня праспэкту Скарыны, але сказалі, што мяняць назвы не зьбіраюцца. А вось меркаваньні наведніц “У Францыска”:
(Дзяўчына: ) “Мне вельмі не падабаецца. І грошай шмат на гэта пойдзе”.
(Іншая: ) “Пры чым тут незалежнасьць? Лепш бы заставаўся праспэкт Францыска Скарыны”.
Далей накіроўваюся на былы ўжо праспэкт Машэрава. На доме №1 вісіць памятная дошка Пятру Машэраву, а вось шыльды з назвай ужо няма. На праспэкце месьціцца шмат камэрцыйных фірмаў, і для многіх зь іх перайменаваньне азначае дадатковыя фінансавыя выдаткі і бюракратычную цяганіну. Гавораць супрацоўніцы турыстычнага агенцтва “Мэрлінтур”:
(Спадарыня: ) “Пакуль мы яшчэ не пачалі мяняць ніякіх рэквізытаў. Сёньня дасылалі партнэрам дамову з рэквізытамі новымі і меркавалі: ці пісаць замест Машэрава Пераможцаў?”
(Карэспандэнтка: ) “І як, напісалі?”
(Спадарыня: ) “Пакінулі пакуль Машэрава. Спадзяемся, што, можа, нешта зьменіцца”.
(Спадарыня: ) “Абсалютна ніякай лёгікі ў аргумэнтах уладаў — што гэта дзеля ўшанаваньня памяці. На маю думку, памяць у тым і ёсьць, каб захоўваць тое, што ёсьць, а не прыдумляць новае”.
Далей я заходжу ў краму з назвай “Гандлёва-выставачны цэнтар, Машэрава 11” і пытаюся ў гандляроў:
(Карэспандэнтка: ) “Ці захаваецца ў вас гэтая назва?”
(Спадар: ) “Пакуль ня прыйдуць паперы з БРТІ з афіцыйным перайменаваньнем праспэкту, мы нічога ня ведаем. Вы запытайце мяне наўпрост, ці падабаецца мне гэтая ідэя? Не, не падабаецца”.
(Спадарыня: ) “Машэраў — гэта таксама гістарычная постаць”.
(Спадар: ) “Мы супраць, так і скажыце: прадпрымальнікі — супраць”.
Перайменаваньне праспэктаў дадасьць праблемаў і студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якія жывуць у інтэрнаце на праспэкце: ім трэба будзе мяняць прапіску і пропускі ў інтэрнат.
(Студэнтка: ) “Гэта вельмі значная эканамічная катастрофа, таму што трэба пераймяноўваць ня толькі праспэкты, але і мяняць штампы ў пашпартах. Трэба мяняць усе шыльды, а гэта вельмі вялікія выдаткі для нашай дзяржавы”.
Сёньня кааліцыя “Пяцёрка+” падтрымала ініцыятыву Аб’яднанай грамадзянскай партыі аб стварэньні супольнай ініцыятыўнай групы і падачы заяўкі ў Менгарвыканкам для правядзеньня рэфэрэндуму ў пытаньні ўказу аб зьмене назваў вуліцаў. Прынята рашэньне, што ў панядзелак і аўторак адбудуцца ланцугі неабыякавых людзей, якія выйдуць на вуліцы Менску з партрэтамі Францішка Скарыны і Пятра Машэрава.
Фота wapinfo.org