Як было падкрэсьлена, новаўвядзеньне забясьпечыла дзяржаўнаму бюджэту павелічэньне грашовых патокаў. Былы бізнэсовец, а зараз незалежны эканаміст Леў Марголін, які дасьледаваў гэтую тэму, гэтак пракамэнтаваў урадавую выснову:
(Марголін: ) “Утрыманьне гэтага падатку з тых, хто атрымлівае гэтую прадукцыю, вядома, больш выгадна для гэтых фіскальных мэтаў. Але гэта такі пункт гледжаньня сёньняшняга дня. Таму што для прадпрыемстваў гэта патрабуе дадатковых абаротных выдаткаў”.
Меркаваньне спадара Марголіна пацьвярджае цяперашняя сытуацыя ў вытворчай сфэры. Менскі аўтазавод у ліку іншых беларускіх прадпрыемстваў, якія маюць партнэраў у Расеі, ад 1 студзеня працуе ў новых падатковых умовах. Якія наступствы? Вось што зазначыў на гэты конт афіцыйны прадстаўнік МАЗу Сяргей Іўлеў:
(Іўлеў: ) “Сытуацыя з падаткам на даданую вартасьць аналізавалася. Гэты падатак на пакупніка наўпрост ня ўплывае, а ўплывае на нашы абаротныя сродкі. Дзяржава некаторую суму вывела з абароту. У красавіку з нас урадам было спагнана і выведзена з абароту каля 15 мільёнаў даляраў. Потым яна будзе нам марудна вяртаць з казначэйства”.
Як і большасьць іншых прадпрыемстваў, МАЗ цягам першага кварталу працаваў нерытмічна. У красавіку сытуацыя палепшылася. Гаворыць намесьнік старшыні прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандр Бухвостаў:
(Бухвостаў: ) “Праблемы ўзьніклі на Менскім аўтазаводзе, на трактарным заводзе, на тых прадпрыемствах, якія гандлююць з Расеяй. Цяпер яны ў нейкай ступені здымаюцца. Ідзе распродаж тэхнікі. Вось гэты пэрыяд, калі былі створаны праблемы для прадпрыемстваў, гэта, хутчэй за ўсё, віна ўраду, што не было падрыхтавана”.
Нягледзячы на паляпшэньне гандлёвай сытуацыі на расейскім накірунку, істотнага гандлёвага прагрэсу тут наўрад ці прадбачыцца. Той жа МАЗ, напрыклад, прадаў за першы квартал гэтага года на расейскім рынку сваіх аўтамабіляў столькі ж, колькі і летась. Як патлумачыў ягоны прадстаўнік спадар Іўлеў, расейскі рынак запоўнены таннымі грузавікамі іншаземных марак. Канкураваць па цане на расейскім рынку ўсё цяжэй і прадукцыі Менскага трактарнага заводу. Тут беларускімі трактарамі гандлюе, у прыватнасьці, прадпрыемства “Беларусь-МТЗ”, якое месьціцца ў Пецярбургу. Як сьцьвярджаюць яго кіраўнікі, пасьля пераходу на новы прынцып спагнаньня падатку на даданую вартасьць рэалізацыя беларускай тэхнікі ў Расеі падае. Гаворыць прадстаўніца гэтага расейскага прадпрыемства Таццяна Букіна:
(Букіна: ) “Менскі трактарны завод пастаянна падымае кошты з 1 студзеня гэтага году. Па-мойму, разы тры ўжо. І вельмі істотна. Так што хутка ўжо зраўняцца цэны з імпартнай тэхнікай. Адпаведна, пакупніцкі попыт упаў”.
Як лічыць эканаміст Леў Марголін, гэтага й варта было чакаць:
(Марголін: ) “Таму што якасьць нашай прадукцыі ніякіх рэвалюцыйных пераменаў ня адчувае. Тыя самыя прадпрыемствы, тое самае абсталяваньне. Калі не прыходзяць да нас нейкія замежныя інвэстары, то яны і не прыносяць нейкія рэвалюцыйныя тэхналёгіі”.