Управа юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму накіравала апошнія папярэджаньні крычаўскім раённым арганізацыям АГП і БСДП “Народная грамада”. Калі да 15 траўня партыйныя структуры не перавядуць свае юрыдычныя адрасы з кватэраў на нежылыя памяшканьні, яны будуць афіцыйна зьліквідаваныя.
Так хутчэй за ўсё і адбудзецца, лічыць лідэр крычаўскіх сацыял-дэмакратаў Лявон Сьвецік. Ён распавёў, што абышоў усе прадпрыемствы ў райцэнтры, аднак так і ня здолеў арандаваць офісу.
(Сьвецік: ) “У Крычаве, гэта ж прамысловы цэнтар, знайсьці офіс — няма праблемаў. Праблемы пачынаюцца тады, калі кажаш, для каго гэты офіс. Для апазыцыйнай партыйнай структуры такіх памяшканьняў у Крычаве няма”.
Дэмакраты зьвярталіся ў райвыканкам з просьбай аб садзеяньні. Аднак улада лічыць, што гэта не яе праблема і чыноўнікі не павінны шукаць партыям офісаў. Намесьнік кіраўніка раёну ў справах ідэалёгіі Сяргей Марозаў упэўнены, што ліквідацыя апазыцыйных партыйных арганізацыяў нічога ня зьменіць.
(Марозаў: ) “Таму што нашы партыі ніякага ўплыву ня мелі і ня маюць. Самі не прынялі ніякіх мераў да перарэгістрацыі і абвінавачваюць уладу, што яна ім перашкодзіла”.
А як самі дэмакраты ацэньваюць наступствы скасаваньня структураў апазыцыйных палітычных партыяў? Лявон Сьвецік гаворыць, што гэта перш за ўсё адаб’ецца на выбарчых кампаніях.
(Сьвецік: ) “Прынцыповае рашэньне партыйнай структуры — канечне, браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах: у зборы подпісаў, агітацыйнай кампаніі, у назіраньні. Калі нас пазбавяць рэгістрацыі, то нашы актывісты ня змогуць паўнавартасна браць удзелу ў гэтай кампаніі”.
Кіраўнік раённай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Няроўны шкадуе, што дэмакратычны асяродак пазбавіцца рэальнай магчымасьці вылучаць ад партыйных арганізацыяў кандыдатаў у дэпутаты. Гэта, гаворыць крычавец, удар уладаў.
(Няроўны: ) “А ў астатнім, у прынцыпе, што яны змогуць? Як мы працавалі, як людзі былі — так яны і застануцца. Таму на нейкую актыўнасьць яны не паўплываюць”.