З розных бакоў да Дому міласэрнасьці, што месьціцца на вуліцы Савецкай,146-а, на маладой вясновай траве відны пратаптаныя сьцежкі. У двухпавярховым будынку зь ягонымі сталоўкамі, спальнымі пакоямі, малельняй знаходзяць паратунак сотні абяздоленых гараджанаў. Адны прыходзяць сюды паабедаць, іншыя, пераважна інваліды, затрымліваюцца на многія месяцы.
(Мацука: ) “Мацука Сяргей. Я з Гомелю, карэнны беларус. Жыцьцё маё гаротнае — захварэў, ампутавалі дзьве нагі, пазбавіўся жытла. Усе адцураліся ад мяне. Калі я зьвярнуўся ў дзяржаўныя органы, мне адмовілі ў дапамозе. Я вымушаны быў зьвяртацца да сясьцёр міласэрнасьці сьвятой Маці Тэрэзы”, — распавёў 51-гадовы гамяльчук.
Лёсы двух дзясяткаў сталых насельнікаў Дому міласэрнасьці збольшага падобныя:
(Якаўцаў: ) “Якаўцаў Юры. Я таксама з падрэзанай нагой. Пальцы крыху падмарозіў. Пайшоў у шпіталь, далі мазі і сказалі: “Ідзі гуляй”. А нага ўсё горш і горш. Я зьвярнуўся да сясьцёр, яны і дапамаглі”.
(Зэлікаў: ) “Зэлікаў Віктар. Я з Магілёўскай вобласьці. Тут недалёка, у Веткаўскім раёне, я працаваў у саўгасе. Потым у мяне былі непрыемнасьці. У дадатак захварэў, страціў зрок. Цяпер хаджу ў паліклініку. Ня ведаю, дапамогуць ці не наконт групы. Дзяржаве патрэбны здаровыя людзі, а хворыя нікому не патрэбны. Добра, што сёстры дапамагаюць. Лекі практычна любыя, кормяць добра. Дзякуй ім!”
Пакуль мы размаўлялі, у сталоўку на вазку прывезьлі абед — рондлі з макаронай, каўбаскамі, падліваю. А яшчэ белы хлеб і гарбата. Людзі ўсталі са сваіх месцаў і пачалі маліцца. Тэкст малітвы прымацаваны на сьцяне, напісаны ён па-беларуску вялікімі літарамі.
Дом міласэрнасьці ў абласным цэнтры арганізаваны сёстрамі ордэну Маці Тэрэзы з трох краінаў — Індыі, Мальты і Польшчы. Дабрачынная ўстанова афіцыйна зарэгістравана ў беларускім замежнапалітычным ведамстве. Аднак сёстры катэгарычна адмаўляюцца даваць які-небудзь камэнтар. Сястра Аднэт з Індыі сказала мне, што працуюць яны ня дзеля рэклямы. (Мацука: ) “Яны кажуць: Бог, калі рабіў дабро, ён не ганарыўся гэтым. Яны прытрымліваюцца гэтага запавету”, — патлумачыў паводзіны арганізатараў Дому міласэрнасьці ўжо знаёмы нам Сяргей Мацука.
Тым часам у Доме міласэрнасьці зімой знаходзяць паратунак каля паўтары сотні чалавек. Цяпер, вясною, тут харчуецца каля ста гарадзкіх беспрытульных. Яшчэ двум сотням бедных і нямоглых гараджанаў сёстры сьвятой Маці Тэрэзы аказваюць дапамогу прадуктамі харчаваньня ды вопраткай.
Мясцовыя ўлады падобных дамоў пакуль не будуюць, хаця, паводле самых сьціплых падлікаў, у горадзе бяз сродкаў на існаваньне бадзяюцца каля тысячы беспрытульных.