Такая забарона на фундаваньне ўведзеная згодна з даручэньнем прэзыдэнта ад 1 сакавіка. Як гэта паўплывае на арганізацыі, якія фундаваліся такімі дзяржаўнымі й паўдзяржаўнымі прадпрыемствамі? Ці ёсьць ужо цяпер у прадпрыемстваў цяжкасьці зь пералічэньнем грошай на спонсарскія патрэбы?
Прадпрыемствы, якія дагэтуль займаліся фундаваньнем, па-ранейшаму без праблемаў змогуць выдаткоўваць грошы на гэтыя патрэбы. Старшыня назіральнай рады акцыянэрнага таварыства “Спартак” Сьвятлана Зінкевіч зьвярнула ўвагу на тое, што ейнаму прадпрыемству на сёньняшні дзень часьцей выпадае займацца не фундаваньнем, а дабрачыннасьцю.
(Зінкевіч: ) "Пакуль да нас такое ўказаньне толькі паступіла. Фундатарства й дабрачыннасьць – гэта крыху розныя рэчы. Дабрачыннасьцю мы займаемся: аказваем дапамогу, напрыклад, вэтэранам, удзельнікам вайны".
Са словаў спадарыні Зінкевіч, назіральная рада часьцей разглядае просьбы набыць кветкі для вэтэранаў, чым аплаціць нейкі тэатральны спэктакль. Прыкладна гэтакім жа чынам пракамэнтаваў даручэньне кіраўніка краіны намесьнік генэральнага дырэктара Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу Аляксей Віхор.
(Віхор: ) "Фундаваньне ёсьць фундаваньнем, дабрачыннасць – дабрачыннасьцю. Ёсьць яшчэ філянтропія, быў калісьці такі панятак у старадаўнія часы. Нам бы свае праблемы адужаць. Мы і дзяцей лекуем, ды іншае".
Рэч у тым, што “фундаваньне” й “дабрачыннасьць” – сапраўды розныя паняткі. Першае мае камэрцыйны падтэкст ды ўскосна рэклямуе прадпрыемства ці ягоную прадукцыю. У дабрачыннасьці іншы сэнс. Зрэшты, у нашай эканамічнай рэчаіснасьці выраз “усялякая спонсарская дапамога” можа трактавацца даволі шырока, лічаць мае суразмоўцы.
Як гэтае новаўвядзеньне камэнтуюць спэцыялісты? Са словаў старшыні аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заікі, нічога страшнага ў гэтым няма. Рэч у тым, што мясцовыя чыноўнікі да нядаўніх часоў даволі часта зьвярталіся да буйных прадпрымальнікаў з просьбай “ахвяраваць” грошы, і кіраўнікі прадпрыемстваў ды фірмаў на гэта скардзіліся.
(Заіка: ) "На месцах ды ў Менску такога кшталту звароты прадстаўнікоў улады выглядалі як звычайны рэкет, калі грошы на раку Сьвіслач ці на будаўніцтва дарог спаганяліся з прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў".
Цяпер, лічыць эканаміст, грошы на фундатарскую падтрымку будуць зьбягацца ў адну кішэню. У пэўнай ступені, гэта дазволіць прадпрыемствам адмаўляць мясцовым уладам у грашох, калі тыя зноў настойліва папросяць такой падтрымкі.
Нагадаем таксама, што ў Беларусі няма падаткавых ільготаў для прадпрыемстваў, якія займаюцца фундаваньнем і дабрачыннай дзейнасьцю.