Выглядае, што апошнія чвэрць стагодзьдзя Беларусь і космас несумяшчальныя: так, апошні прыклад беларускай датычнасьці да космасу датаваны 1981 годам, калі Ўладзімер Кавалёнак ня толькі ажыцьцявіў свой трэці палёт, але і выйшаў у адкрыты космас. Дзеля патрэбаў касьмічнай галіны яшчэ некаторы час (збольшага, па інэрцыі) працавалі прадпрыемствы абароннага комплексу, аднак з развалам СССР спынілася і гэта.
Учора я стэлефанаваўся з двойчы Героем Савецкага Саюзу Ўладзімерам Кавалёнкам і пацікавіўся: ці рэальная, на яго погляд, верагоднасьць вяртаньня ў космас беларусаў?
(Кавалёнак: ) “Гэтае пытаньне, пэўна, да месца задаць прэзыдэнту…Зараз вось пачнецца праект “БелКА” – беларускі спадарожнік. Гэта, у пэўным сэнсе, і ёсьць беларуская прысутнасьць у космасе. Пілятаваная прысутнасьць? Ня ведаю, не гатовы адказаць – наколькі яно рэальнае і наколькі неабходнае. Пытаньне гэта філязофскае і ня можа быць вырашанае вось так, на вуліцы”.
Між тым, яшчэ адзін касманаўт беларускага паходжаньня, Пётар Клімук, у 2001 годзе падчас сустрэчы ў “Зорным гарадку” з афіцыйнай дэлегацыяй Савету Рэспублікі заявіў: вось-вось у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў могуць зьявіцца кандыдаты з Беларусі. Клімук, які ўзначальвае згаданы Цэнтар імя Гагарына, паабяцаў, што будзе спрыяць пошуку беларусаў, якія адпавядаюць патрабаваньням кандыдатаў у касманаўты.
Праўда, адпаведную базу зьбіраліся рыхтаваць на падставе дамовы аб Саюзнай дзяржаве, а калі пэрспэктывы саюзнага пагадненьня зрабіліся неакрэсьленыя, то і беларускія касманаўты сталі неактуальныя. Праўда, апошнім часам у Маскве размовы аднавіліся, але пакуль што гэта зьвязана з жаданьнем адчыніць у Менску прадстаўніцтва Фэдэрацыі касманаўтыкі Расеі. Пра гэта апавёў віцэ-прэзыдэнт Фэдэрацыі Аляксандар Бандарэнка.
(Бандарэнка: ) “Зьбіраемся заснаваць у Беларусі Фэдэрацыю касманаўтыкі, зрабіць сумесныя “патугі” у разьвіцьці ўласна касманаўтыкі двух краінаў. Бо запускаць у космас можна што заўгодна. Мы, прыкладам, таксама арандуем касмадромы, ёсьць свая сетка вымяральных комплексаў, можам элемэнтарна разам працаваць. Усё залежыць ад пэрспэктывы. Я разумею: Лукашэнку зараз цяжка разьвіваць справу, але гэта наўпрост залежыць ад кіраўніцтва краіны”.
Што вядома пра тэрміны ажыцьцяўленьня плянаў беларускага кіраўніцтва вывесьці на арбіту спадарожнік? Паводле папярэдніх разьлікаў, беларускі спадарожнік распрацоўкі расейскай ракетна-касьмічнай карпарацыі “Энэргія” пад назвай “БелКА” (Беларускі касьмічны апарат) мусяць запусьціць у канцы гэтага году.
У Беларусі рэалізацыяй праекту займаецца навуковае прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сыстэмы”. Аднак спраўдзіць інфармацыю наконт тэрмінаў наўрад ці магчыма: установа лічыцца рэжымным аб’ектам, кантакты з прэсай істотна абмежаваныя. Вось што там адказалі на маё тэлефанаваньне:
(Супрацоўніца прадпрыемства: ) “Вы перакіньце свае пытаньні альбо па факсе, альбо па электроннай пошце. Я іх мушу ўзгадніць з кіраўніцтвам…”
Наконт спадарожніка вядома толькі тое, што апарат павінен працаваць на арбіце мінімум 5 гадоў. Галоўныя мэты – забесьпячэньне інфармацыяй спэцыялістаў у галіне геадэзіі і картаграфіі, кантроль за асяродзьдзем і г.д. Апроч таго, з высокіх трыбунаў неаднойчы гучэлі словы пра прэстыж краіны, якая мае ўласны касьмічны аб’ект.
Зараз робіцца досыць звыклай зьявай “касьмічны турызм”. Можа гэта найкарацейшы шлях да таго, каб патрапіць у космас? Пра касьмічны турызм я якраз размаўляў з касманаўтам Уладзімерам Кавалёнкам. І ён, дарэчы, наўпрост сказаў: пакуль што шанцы беларусаў патрапіць у космас менавіта такія – за грошы.
(Кавалёнак: ) “У каго кішэня багатая – калі ласка. Любы чалавек можа замовіць палёт у космас і стаць у чаргу”.
(Карэспандэнт: ) “У тым ліку і беларус?”
(Кавалёнак: ) “Так, уключна і з беларусам. Чаму не? Калі бізнэсовец з Паўдзённай Афрыкі здолеў зьлятаць у космас, то чаму гэта ня можа зрабіць беларус? Калі ён багаты і мае на гэта грошы...”