Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На магіле Быкава адбылося жалобнае набажэнства грэка-каталікоў


Альгерд Невяроўскі, Менск 5 красавіка ў беларускіх грэка-католікаў Радаўніца – дзень памінаньня продкаў. Паводле старой усходняй традыцыі Радаўніца адзначаецца на 9 дзень пасьля Вялікадня.

З гэтай нагоды сёньня на Ўсходніх могілках Менску была адпраўленая паніхіда на магіле народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава.

Жалобнае набажэнства адслужыў пробашч менскай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога Язэпа айцец Андрэй Абламейка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG