Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыскія галадоўнікі паспрабавалі зьвязацца з Лукашэнкам


Сяргей Астраўцоў, Горадня Дзясяты дзень галадае у Ваўкавыску прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, крыху менш галадаюць яшчэ 11 чалавек. Сёньня прадстаўнікі галадоўнікаў зьвярнуліся ў адміністрацыю прэзыдэнта зь лістом да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разабрацца ў іхняй справе, аднак ліст у іх не прынялі.

Паводле Мікалая Аўтуховіча, зь лістом, які падпісалі разам з галадоўнікамі 75 чалавек, азнаёміўся супрацоўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі, які займаецца заявамі грамадзянаў. Але ён сказаў, што ў судовыя пытаньні адміністрацыя ня будзе умешвацца. Галадоўнікі расчараваныя.

(Аўтуховіч: ) “Мы думаем, што гэта падштурхне нас да нейкіх дзеяньняў. Заўтра зьбярэмся, прыедзе дырэктар, прыедуць астатнія. Я думаю, што проста лічба галадоўшчыкаў павялічыцца, ды ўсё. Што мы яшчэ можам зрабіць?”

Я вырашыў пацікавіцца — як ставяцца да галадоўнікаў ваўкавыскія мэдыкі? Сёньня галоўурач райбальніцы была на сэсіі раённага Савету. А адна з кіраўнікоў бальніцы мне сказала толькі, што на сваіх нарадах галадоўку яны не ўспамінаюць, а ці гавораць пра галадоўнікаў у калектыве — яна ня ведае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG