Незалежны тыднёвік “Брэсцкі кур’ер” у сёньняшнім нумары друкуе артыкул пад назваю “Сямейны падрад”. Гэта працяг гісторыі з арыштам старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму Віталя Дзьмітраніцы. Як паведамляе газэта, цяпер пад увагу праваахоўных органаў патрапіла ягоная жонка Валянціна Дзьмітраніца. Чыноўніца, якая займала адказную пасаду ў кіраўніцтве выканкаму, мела непасрэднае дачыненьне да разьмеркаваньня бюджэтных сродкаў. І зараз яе таксама падазраюць у хабарніцтве.
У публікацыі “Палескія паводкі” тыднёвік ўзгадвае гісторыю найбуйнейшых вясновых паводак на Берасьцейшчыне. Як папярэджвае Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, адна з такіх можа здарыцца сёлета. У гэтым зьвязку “Брэсцкі кур’ер” рыхтуе сэрыю матэрыялаў пра падрыхтаванасьць МНС і мясцовых органаў улады да магчымага наступу воднай стыхіі.
Газэта “Камсамольская праўда ў Беларусі” сёньня высьвятляе пытаньне “Чаму ў сталічных аптэках няма актываванага вугля?” Як стала вядома, гэты прэпарат маюць толькі дзьве гарадзкія аптэкі, прычым яго хопіць усяго на чатыры дні. Са спасылкай на прадпрыемства “Белфармацыя” газэта паведамляе, што вугаль і іншыя прэпараты ў Расеі не набываліся з-за няпэўнасьці з падаткам на даданую вартасьць. Але чыноўнікі абяцаюць выправіць становішча. Газэта таксама паведамляе пра беларускі аналяг расейскага актываванага вугля й пра кошты на гэтыя лекі.
У артыкуле “Бацькі дашкольнікаў раскашэляцца” “Камсамолка” паведамляе, што ад сёлета за карыстаньне навучальнымі дапаможнікамі ў дзіцячых садах бацькі малых будуць плаціць грошы. Такое рашэньне прыняў урад краіны. Але гэта не адзіная навіна для бацькоў будучых школьнікаў. Што іх чакае – у сёньняшнім нумары “Камсамолкі”.
У артыкуле “Пад пагрозай перасяленьня” “Віцебскі кур’ер” паведамляе, што на пачатак года 8% віцеблянаў мелі пазыкі па аплаце камунальных паслугаў. У мінулым годзе гарадзкое ЖКХ 1384 разы спаганяла пазыкі праз суд, амаль тром тысячам неплацельшчыкам адключала сьвятло, тры сям’і з гэтай прычыны адсяліла ў кватэры меншай плошчы.