Жыхары беларускай сталіцы звычайна набываюць харчовыя прадукты ў крамах, якія знаходзяцца побач з працай альбо з домам. У гэтым няма нічога незвычайнага, такая практыка распаўсюджаная ва ўсім сьвеце. Але апошнім часам уладальнікі аўтамабіляў аддаюць перавагу крамам, у якіх больш разнастайны асартымэнт прадуктаў.
Я наведала чатыры крамы ў самым цэнтры Менску. Мяне цікавілі тэрміны трываласьці харчовых прадуктаў. Ва ўсіх чатырох крамах сярод слоікаў сьмятаны стаялі слоікі, у якіх выцек тэрмін ужываньня. Тое ж тычылася і ёгуртаў. Калі я пачала высьветляць у гандляркі тэрміны трываласьці каўбасаў, то высьветлілася, што амаль у паловы зь іх тэрмін ужываньня днямі скончыўся. Гандлярка мяне запэўнівала, што гэта абсалютна не мае ніякага значэньня. Паводле яе, наадварот, вэнджаныя каўбасы зь цягам часу становяцца толькі яшчэ смачнейшыя. На некаторых кансэрвах з гародніны таксама стаяў штамп, зь якога вынікала, што прадукт есьці ўжо нельга.
Усе чатыры крамы – дзяржаўныя. Крыху іншая сытуацыя ў крамах, якія напалову, альбо цалкам прыватныя. Усіх маіх рэспандэнтаў якасьць беларускіх харчовых прадуктаў у асноўным задавальняла.
У судовай практыцы даволі рэдкая зьява, калі спажыўцы зьвяртаюцца з пазовамі, каб абараніць свае спажывецкія правы. Але юрысты кажуць, што за апошнія два гады склалася тэндэнцыя да павелічэньня колькасьці такіх справаў.
Я размаўляла з пакупнікамі ў крамах. На пытаньне пайшлі б яны ў суд скардзіцца на тое, што прадукты, якія яны набылі, не адпавядалі санітарным нормам, альбо былі нізкай якасьці, людзі адказвалі, што лягчэй выкінуць прадукт у сьметніцу і не марнаваць час у судзе. Усе, з кім я размаўляла, скардзіліся на не вельмі добрую якасьць марскіх прадуктаў і высокія кошты на іх.
(Спадарыня Тамара: ) “Якасьць тавараў мяне вельмі задавальняе, яна добрая, тавараў таксама хапае, дастаткова, але справа ў тым, што ня ўсё, што хацелася б набыць, ёсьць. Вось я прыйшла ў краму “Капілка”, трэба было купіць крэвэткі, а ў іншых крамах яны значна даражэйшыя. Марскія прадукты ў нас даволі дарагія, але мы мусім іх купляць, таму што мы павінны ведаць, што асабліва нам, людзям, якія пацярпелі ад Чарнобыля, яны неабходныя. Нам рэальна не хапае тых рэчываў, якія ў іх утрымліваюцца”.
Цікава, што і мужчыны, і жанчыны казалі, што аддаюць перавагу беларускім прадуктам.
(Спадарыня: ) “Падабаецца асартымэнт. Каб не было рускай прадукцыі, лепей хай будзе беларуская. У расейскай больш высокая цана, у нашай беларускай прадукцыі значна ніжэйшая цана і якасьць лепшая. Калі б я набывала трыкатаж, я лепей бы выбрала беларускі”.
Амаль ніхто з апытаных мною пакупнікоў ня ведаў пра тое, што 15 сакавіка ва ўсім сьвеце адзначаюць Дзень спажыўца.