Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія прадпрымальнікі рыхтуюцца да страйку


Міхал Стэльмак, Менск Пачатак страйку заплянаваны на 1 сакавіка. Прадпрымальнікі зьбіраюцца пратэставаць супраць увядзеньня падатку на даданую вартасьць.

Паводле зьвестак грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, каля 100 тысяч прадстаўнікоў дробнага бізнэсу маюць намер браць удзел у акцыі. Усе яны байкатавалі выплату за сакавік прадпрымальніцкага падатку. Бестэрміновы страйк бізнэсоўцы плянуюць распачаць масавым сходам у Менску. Гаворыць сталічны актывіст “Пэрспэктывы” Андрэй Шэўчык:

(Шэўчык: ) “Усе прадпрымальнікі Менску, якія ня заплацілі падаткаў, заўтра зьбяруцца на Кастрычніцкай плошчы, каб уручыць нашыя патрабаваньні прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Яны будуць патрабаваць, каб прэзыдэнт паставіўся па законе да свайго народу. Мы хочам і павінны працаваць. Бо гэта нам гарантавана Канстытуцыяй і Працоўным кодэксам. Нас жа цяпер душаць падаткамі. Мы столькі грошай не зарабляем, як зьбіраюцца браць з нас падаткаў. Яны хочуць гэтыя грошы ў нас проста адабраць”.

Сваю нязгоду з уладамі наконт падатку на даданую вартасьць зьбіраюцца выказаць і прадпрымальнікі рэгіёнаў. Частка іх мае намер прыехаць у сталіцу, каб далучыцца да менскіх удзельнікаў акцыі пратэсту. Вось што паведаміў пра гэта лідэр прадпрымальнікаў Салігорску Аляксандр Цэцура:

(Цэцура: ) “Заўтра многія выяжджаюць у Менск. Нармальны ідзе працэс–людзі хочуць абараніць свае правы. Але падатковыя інспэкцыі пачалі тэлефанаваць усім і прымушаць, каб адклікалі заявы. Мы выпусьцілі прадпрымальніцкі лісток, дзе патлумачылі цяперашнюю сытуацыю са становішчам дробнага бізнэсу, дык зь мяне за гэта прадстаўнікі аддзелу барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю бралі тлумачэньні. Спрабавалі высьветліць: дзе друкуецца, на якія сродкі”.

Паводле зьвестак “Пэрспэктывы”, сёньня працягваўся ціск на прадпрымальніцкіх лідэраў і ў іншых рэгіёнах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG