(Карэспандэнт: ) “Спадар Месежнікаў, як бы Вы маглі ахарактарызаваць сустрэчу ў Браціславе ў самым агульным пляне, гэта правал, гэта прарыў, гэта што?”
(Месежнікаў: ) “Я мяркую, гэта перш за ўсё намер працягнуць супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй. Але як я зразумеў з некаторых заяваў Буша, былі пастаўленыя некаторыя пытаньні, якія гледзячы па ўсім ня выклікалі асаблівага энтузіязму расейскага боку. Буш заявіў аб падтрымцы справы дэмакратыі і што будзе чакаць гэта ад сваіх партнэраў, у тым ліку і ад Расеі. Я мяркую, што саміт можна расцэньваць, як пэўны посьпех”.
(Карэспандэнт: ) “Джордж Буш заявіў, што прыйшоў да згоды з Ўладзімерам Пуціным, што ані Іран, ані Паўночная Карэя не павінныя мець ядзернай зброі. Ці сапраўды бакі прайшлі да згоды ў гэтым пытаньні?”
(Месежнікаў: ) “Наколькі мне вядома, пазыцыі Расеі і Злучаных Штатаў адносна ядзернай праграмы Ірану адрозьніваліся і адрозьніваюцца. Некалькі дзён таму Расею наведаў высокі прадстаўнік іранскага рэжыму, які якраз займаецца пытаньнямі ядзернай праграмы. І пасьля сустрэчы зь ім Уладзімер Пуцін заявіў, што ў Расеі няма нават і падазрэньняў наконт таго, што Іран імкнецца распрацоўваць ядзерную зброю. ЗША Маюць на гэты конт зусім іншы пункт гледжаньня. І я мяркую, было б наіўным чакаць, што расейская пазыцыя неяк зьменіцца.Але тое, што Джордж Буш абсалютна нядвухсэнсоўна заявіў, што Злучаныя Штаты ў гэтым пытаньні не саступяць – я мяркую гэта будзе ўспрымацца ў Расеі ўсур’ёз”.
(Карэспандэнт: ) “Нават на прэсавай канфэрэнцыі Джордж Буш не хаваў свайго крытычнага стаўленьня да стану расейскай дэмакратыі. У сваю чаргу Ўладзімер Пуцін абараняў сваю пазыцыю, сьцьвярджаючы, што адкату ад дэмакратыі ў Расеі не назіраецца. Ці быў дыялёг паміж двума лідэрамі на гэтую тэму дыялёгам глухіх ці ён будзе мець пэўны вынік?”
(Месежнікаў: ) “Мне здаецца, што гэтую справу варта разглядаць у больш шырокім кантэксьце. Джордж Буш знаходзіцца ў Славаччыне з учорашняга дня, сёньня ён сустракаўся з кіраўнікамі Славаччыны, потым сустракаўся з групай дэмакратычных актывістаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і выступіў на цэнтральнай плошчы Браціславы. Выступ Джорджа Буша быў вытрыманы ў духу падтрымкі дэмакратычных каштоўнасьцяў, дэмакратычных заваёваў, а таксама дэмакратызацыі тых краінаў, у якіх гэтыя каштоўнасьці не знаходзяць належнай падтрымкі. Ён прыгадаў некалькі краінаў, дзе існуюць аўтарытарныя рэжымы, у прыватнасьці, Беларусь. Цалкам магчыма, што ён узьняў гэтыя тэмы на перамовах з Уладзімерам Пуціным. Як гэта расцэніць расейскі бок? Цяжка адказаць, але ў дадзеным выпадку важная нават дэманстрацыя намеру”.