Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны хоча зону стабільнасьці “ад Віцебска да Баку”


Юры Сьвірко, Кіеў У Кіеве ўсё больш зьвяртаюць увагу на суседнюю Беларусь, якая застаецца выняткам у агульнаэўрапейскіх працэсах інтэграцыі.

У Кіеве шырока камэнтуюць вынікі візыту прэзыдэнта Віктара Юшчанкі ў Брусэль і Страсбург. У прыватнасьці, аглядальнікі зьвяртаюць увагу, што падчас прамовы ў Эўрапейскім парлямэнце спадар Юшчанка гаварыў тое, што магло не спадабацца некалькім дэспатычным лідэрам краін СНД.

Украінскі лідэр сказаў:

(Юшчанка: ) “Рэгіянальная інтэграцыя на аснове эўрапейскіх мэтаў і каштоўнасьцяў, фармаваньне ад Віцебска да Баку зоны стабільнасьці ды супрацоўніцтва, прасторы, максымальна гамагеннай з Эўразьвязам, восі краін, якія прагнуць адпавядаць эўрапейскім нормам і стандартам, – адна з ключавых мэтаў Украіны. Толькі такое бачаньне можа стаць канчатковым крокам да новай Эўропы”.

Кіеўскія журналісты адзначылі, што пасьля гэтага Віктар Юшчанка заявіў: “На вашых вачах Украіна абагаціла палітру Эўропы новым памаранчавым адценьнем. На чарзе – новыя яркія фарбы”.

У гэтай цытаце, на думку аглядальнікаў, можна лёгка ўбачыць “экспарт рэвалюцыі”.

Нагадаю, што пра экспарт украінскае рэвалюцыі менавіта ў Беларусь раней заяўляла цяперашняя кіраўніца ўраду Ўкраіны Юлія Цімашэнка. А ўкраінскі міністар замежных справаў Барс Тарасюк ужо на гэтай пасадзе публічна паабяцаў падтрымліваць сувязі зь беларускай апазыцыяй.

У пятніцу ў Кіеве апоўдні распачнецца чарговая акцыя з назовам “Свабоду не спыніць!”, якую ладзіць грамадзянская кампанія “Пора” – адна з найгалоўнейшых сілаў “памаранчавай рэвалюцыі”. Акцыя адбудзецца ў сымбалічным месцы – каля будынку амбасады Малдовы ў Кіеве, дзе раней працавала амбасада Беларусі.

Арганізатары плянуюць падчас акцыі абнародаваць “Ліст да прэзыдэнтаў краін постсавецкай прасторы, у якіх няма дэмакратыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG