“На беларускім тэлебачаньні існуе забарона на паказ у кадрах дзеячаў нацыянальнае культуры, там ёсьць сьпіс асобаў, чые нават імёны нельга згадваць”, — сказала ў інтэрвію нашаму радыё Вольга Іпатава. Вядомая беларуская пісьменьніца неаднойчы пераканалася ў гэтым на ўласным прыкладзе.
(Іпатава: ) “У 2004 годзе гэта разы чатыры так было, і менавіта гэта было зьвязана зь вечарынамі ў Доме дружбы. Часам там здымае БТ, але ніколі мае выявы на БТ не былі”.
Спадарыня Іпатава ў 1980-я гады працавала галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграмаў Беларускага тэлебачаньня, таму можа параўнаць паказ нацыянальнае культуры на айчынным тэлеэкране ў тыя і цяперашнія часы.
(Іпатава: ) “Тое, што робіцца цяпер, гэта абсалютна беспрэцэдэнтна. Гэта — татальнае вынішчэньне ўсяго беларускага. Я ніколі б не магла сказаць, што ў тыя часы было татальнае вынішчэньне такое нахабнае, адкрытае, бесцырымоннае і, прабачце за такое слова, подлае, як цяпер”.
Многія тэлегледачы мяркуюць, што прычына неадэкватнага паказу на тэлеэкране здабыткаў нацыянальнае культуры палягае ў нізкім прафэсіяналізьме супрацоўнікаў БТ. Вольга Іпатава лічыць, што прычына ў іншым.
(Іпатава: ) “Хоць ты запускай туды на тэлебачаньне супэрпрафэсіяналаў, яны змушаныя будуць падпарадкоўвацца. Я ведаю людзей, якія, нягледзячы на ўсе рэпрэсіі, там засталіся. І калі я гавару ім: што вы робіце, хлопцы і дзяўчаты, гэта ж жах, што ў вас ёсьць, яны адводзяць вочы і кажуць, што нічога ня могуць зрабіць”.
Грамадзкая акцыя за беларусізацыю БТ, якую распачала моладзевая ініцыятыва “Вока”, як і любая іншая спроба зьмяніць дзяржаўнае тэлебачаньне ў цяперашніх умовах, на думку Вольгі Іпатавай, ня мае шанцаў на посьпех.
(Іпатава: ) “Цалкам палітыка каляніяльная сёньняшняй улады. Калі яна, улада гэтая ня зьменіцца, то ў мяне самыя пэсымістычныя прагнозы наконт беларускага тэлебачаньня, хаця я аптыміст па натуры”.