Нядаўна з вандроўкі мяне падвозіла ў менскім кірунку немаладая ўжо весялуха-кіроўца. Ейны твар спахмурнеў, калі даведалася пра маю прафэсію: маўляў, лепш бы завітаў да нас, на племконефэрму “Палачаны”, што ў Маладэчанскім раёне, бо, кажа, іхныя SOS да кіраўніцтва не далятаюць. Я ж згадаў пра сваё падарожжа ў Дварышчанскую конна-спартовую школу — і перад вачыма паўстаў магутны прыгажун Напор, самы слынны конь у Беларусі, што на скачках быў прызнаны чэмпіёнам сьвету і чый голас упрыгожвае цяпер фанатэку “Свабоды”.
Такім чынам, адрас камандзіроўкі быў вызначаны. Першае, што зьдзівіла — амаль поўная адсутнасьць інфармацыі пра Палачаны. Нават у адмысловым гістарычна-этнаграфічным досьледзе Генадзя Каханоўскага пра гэтыя мясьціны мястэчку, што заснаванае ў 1384-м, дзе жыве каля тысячы жыхароў, адведзена крыху больш за паўстаронкі. Тлумачэньні зь месца — вуснамі палачанскага краязнаўцы Яніны Пекарскай.
(Пекарская: ) “Таму што тут заежджыя ўсе. Тутэйшых адсоткаў трыццаць. Людзі, у асноўным, у горадзе працуюць. Уперад у нас школа была на рускай мове, я ў 1973-м заканчвала. А старажылы выехалі ў Польшчу. Гэтая зямля была ўскраінай Полацкага княства — таму і Палачаны. Яны належалі Глябовічам, Астравушкам, Коцілам, іншым магнатам. Цяпер такіх прозьвішчаў у вёсцы няма...”
Па шляху, між Палачанамі ды вёсачкай Зоранькай, заўважыў загадкавы крыж-камень. Аказалася, ён дагэтуль надае міжнародную вядомасьць мястэчку — праўда, у вузкіх колах скарбашукальнікаў. Кажа спадарыня Пекарская:
(Пекарская: ) “Ходзіць легенда, што Напалеон, адступаючы, захаваў пад ім скарб. Жыхары рабілі дзіды, абыходзілі й праколвалі зямлю, але нічога не знайшлі. Гэты крыж ужо ў трэцім месцы. Першапачаткова дзе знаходзіўся, ніхто не памятае. Легенда гаворыць, што ён мае лекавую сілу. На Пятра да яго ішлі пілігрымы, і мог вылечваць людзей. Вялі калі дарогу, людзі паўсталі, каб яго не чапалі. І ён знайшоў у нас свой апошні прытулак”.
Зімовым ранкам вёска была яшчэ нібы ў сьне. Але ўжо непадалёк ад конефэрмы пачуў стук малаткоў — мужчыны ўдвух ладзілі браму. Якраз напярэдадні віхура, 30 мэтраў на сэкунду, зьнесла аж сотню дахаў. Так што працай мясцовыя сталяры Іван Посах ды Алег Абіда, відаць, будуць забясьпечаныя на месяцы наперад. Апошні вярнуўся на радзіму пасьля пятнаццаці гадоў у Краснаярскім краі.
(Абіда: ) “У параўнаньні з Краснаярскім краем тут “лепота” — там паразвальвалася ўсё”.
(Посах: ) “Дванаццаць кілямэтраў да Маладэчна, свая чыгунка. Тут жыць можна — ня тое што там з шыкам… Як гаворыцца, у хаце ёсьць цяпло — ёсьць дабро. Злодзеяў няма ніякіх. Нармальна!”
Сьвежапабелены будынак племконефэрмы з Манэжам звонку выглядаў дагледжаным. У стайні — сотня коней розных узростаў. Усе племянныя, спартовыя. За васямнаццаць гадоў існаваньня гаспадаркі прадаваліся ў Ангельшчыну, Фінляндыю, Нямеччыну, Польшчу, Расею. З загадчыкам Пятровым спрабую спачатку абмеркаваць становішча ў рэспубліканскай Фэдэрацыі коннага спорту, якую ўзначальваў экс-кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўрал Латыпаў і якая пасьля ягонага зыходу аўтаматычна засталася без кіраўніцтва. Адказ майго суразмоўцы быў недвухсэнсоўны:
(Пятроў: ) “Па барабану. Ён да нас не прыяжджаў, праблемаў нашых так і не спасьцігнуў, ніякай дапамогі мы не дачакаліся. У мінулым годзе нашы коні атрымлівалі па паўкіляграма зерня. А адтуль былі толькі тэлефанаваньні ў мой бок з пагрозамі, што “ачарняю”. Кіраўнік СВК кажа, што мы стратныя. Але калісьці мы прадалі пяць канёў і былі прыбытковыя, цяпер дваццаць два — і стратныя. Я ў гэта ніяк ня веру!”
Інфармацыя да ведама. Летась самае таннае жарабя, што было прададзена, каштавала 300 даляраў, самы дарагі конь пайшоў за 6 000.
(Карэспандэнт: ) “А колькі адсоткаў за продаж коней вы аддаяце на СВК?”
(Пятроў: ) “Усе сто. Працаўнікі племконефэрмы атрымліваюць толькі 3% прэміяльных. Цягам двух месяцаў трэба аб’яжджаць маладога каня. А за гэта атрымаць толькі 15 900. Нашыя майстры спорту ня хочуць ламаць сабе шыі, лятаць галавой аб борцік. Я вам прывяду прыклад. Вось мятла ляжыць не такая тоўстая. Зьвязаць дзьве — 800 рублёў, а адпрацаваць каня — 632 па расцэнках палачан. Каня адпрацаваць таньней, чым два венікі зьвязаць!”
Няўжо палачанскае кіраўніцтва ня прагне хаця б славы ды магчымых міжнародных паездак? Пытаюся ў намесьніцы старшыні сельгасвытворчага каапэратыву “Палачаны” спадарыні Станевіч.
(Станевіч: ) “Самой гаспадарцы — эканамічная такая сытуацыя — выцягнуць няма магчымасьці. Некаторыя нашы людзі не разумеюць: што вы гэтым коням лепшае сена, столькі зерня зьядаюць у год!”
Тым часам у Расею ўжо быў змушаны зьехаць знакаміты тутэйшы жакей Сяргей Пятроў, які выйграў этапы Кубку сьвету, стаў чэмпіёнам сьвету сярод юніёраў. Гледзячы па ўсім, такі ж лёс можа напаткаць ягонага брата Віктара.
(Віктар: ) “На спаборніцтвы езьдзім за свой кошт. Працаваў месяц на стаўку — атрымаў 49 тысяч. Менш за мінімальны заробак. Паспрабуй пражыць месяц! Не падымуць — давядзецца зьехаць адсюль, як зрабіў старэйшы брат”.
* * *
Гэтым годам да трывалага, як лічыцца, СВК “Палачаны” па ўстаноўленай Аляксандрам Лукашэнкам завядзёнцы далучылі былы адсталы калгас “Цюрлі”. Гэта стала галаўным болем палачанскага кіраўніцтва, кажа Станевіч.
(Станевіч: ) “Скот худы, тэхніка раскрадзеная — ніводнай адзінкі нельга было пусьціць у працу. Фэрма была такая забруджаная, што даяркі праз акно выкідалі гной”.
Сто гадоў таму (і гэта гістарычны факт) у правінцыйным беларускім мястэчку падчас рэвалюцыі 1905–1907 гадоў было 25 сябраў РСДРП. Тут і Сьвята-Багародзіцкая царква, выкананая ў так званым рэтраспэктыўна-расейскім стылі. І сёньня чырвоны колер — адзіны ў мясцовай палітычнай палітры. Дакладней, у адзінай, так бы мовіць, палітадзінкі, якая трываласьцю перакананьняў замяняе ўсю колішнюю тутэйшую арганізацыю бальшавікоў. Я пра знаёмую ўжо вам Ніну Аляксандраўну Станевіч, якая афіцыйна кіруе ідэалёгіяй у СВК “Палачаны”. Адзінае адрозьненьне — па-беларуску.
(Станевіч: ) “Я зацяты камуніст, хлебароб, люблю дысцыпліну, і калі ўлада зьверху яе трымае, я лічу, што гэта добра. Наш сьветапогляд фармаваўся пад такім уплывам: трэба, каб намі хтосьці камандаваў. Праяўляюць незадаволенасьць тыя людзі, якія багацейшыя, а ім яшчэ нечага мала. Тыя, што працуюць у гарадах, ня ведаю, чаго ім не стае”.
(Карэспандэнт: ) “Ніна Аляксандраўна, Лукашэнка — ідэальны правіцель, паводле вашых перакананьняў?”
(Станевіч: ) “Маіх — так! Мяне задавальняе пасыл уладаў, і нашых людзей таксама!”
(Карэспандэнт: ) “Можа, не бярыце адказнасьць за ўсіх?”
(Станевіч: ) “Я шмат размаўляю і бачу вясёлыя твары, вясёлыя вочы. Сёньня мы ідзём наперад. У нас кожны другі купіў машыну, у кожнай жанчыны праз хату ёсьць пралка-аўтамат — у каго можна паставіць, бо калі няма вадаправоду, нельга паставіць”.
Апошнюю рэпліку Ніны Аляксандраўны варта працягнуць. І гэта будзе завочны адказ зьнізу. Ад 31-гадовай маці, таксама карэннай палачанкі Вальжыны Сьлівец:
(Сьлівец: ) “У нас не працуе лазьнепральны камбінат год дзесяць ужо, а таксама дзіцячы садок. Там патрэбны капітальны рамонт, але не жадае брацца ніводзін старшыня. Калі выбіралі Кебіча ў Палату, абяцаў нам адрамантаваць. Але колькі ён ужо праседжвае штаны ў сваім крэсьле, столькі абяцаньні гэтыя не зьдзяйсьняюцца. Людзі толькі зацюканыя, ня ведаюць сваіх правоў”.
Дадам: у Палачанах закрылі найбуйнейшую ў раёне спортзалю — “паплылі” сьцены. Толькі 10% мястэчка газыфікавана. Быццам, у дакор побач з храмам знаходзіцца, бадай, самая друзлая хаціна ў вёсцы, дзе жыве пэнсіянэрка — яшчэ адна сумная іронія лёсу — з прозьвішчам Маладжавая. Ганна расказвае:
(Маладжавая: ) “Была завея, дык сьцяна, што ўпоперак, развалілася. Кухня абсела ўніз, і комін трэшчыну даў. Шпалеры абмазаныя глінай, дык абвалілася. Курэй трымала — куратнік разваліўся. І сіл няма будаваць, 100 рублёў пэнсія, а будаўніку і выпіць і закусіць трэба. Радыё працуе толькі”.
Між іншым, чым ганарацца палачане, дык сваёй бібліятэкай, якой споўнілася паўстагодзьдзя. Кніжны фонд да 10 тысяч асобнікаў, каля шасьці сотняў чытачоў, чытальная заля, да 60 наведнікаў на дзень. Але ідэалягічны прэс дастаў і сюды. Гутару з дырэктаркай Янінай Пікарскай, што вядзе падпіску на газэты.
(Пікарская: ) “Калгас выдзяляе сродкі на часопісы, газэты. Добрая падпіска на “СБ”, “Маладэчанскую газэту”.
(Карэспандэнт: ) “А на апазыцыйную прэсу хто-небудзь падпісваўся?”
(Пікарская: ) “Ніводнага чалавека”.
Сямейству Тамары Іоды, аднак, не да чытаньня. Як ня цешыць былую загадчыцу фэрмы, што ў СВК “Палачаны” ўжо за 3000 кароваў, якія прыносяць надоі па 4000 літраў малака. 36-гадовая Тамара — шматдзетная маці. Усю сямейную грамаду прэзэнтуе слухачам “Свабоды” старэйшы Міколка:
(Міколка: ) “Самая старэйшая Віка — ёй 14, пасьля іду я, Мікола, мне 13 гадоў, пасьля Соня — 11, Вова — яму 7, пасьля Ванька ды Юлька — ім па 7 месяцаў. Ку-ку! (Сьмяецца.)”
Чаго болей у Іодаў — шчасьця ці нядолі?
(Тамара: ) “На ўсіх шасьцёх я атрымліваю 320 тысяч. Канечне, зусім мала. Спраўляемся. Свае кароўка і сьвіньні, муж зарабляе таксама каля 300 тысяч. Свая машына пральная ёсьць, “Індэзіт”, і патрыманы “Опэль-кадэт”.
(Карэспандэнт: ) “У вас колькі пакояў?”
(Тамара: ) “Тры. Усе ў адным пакоі сьпяць. Акрамя маленькіх — адзін са мной, адзін з бацькам. Самае дрэннае тое, што ў сельсавеце не аказваюць дапамогі. Хадзіла туды, сказалі: рукі-ногі ёсьць, працуй. Мы табе нічым ня можам дапамагчы”.
(Карэспандэнт: ) “Чаго ўсё-такі болей?”
(Тамара: ) “Канечне, шчасьця. Самае дарагое — гэта дзеткі. Самае памятнае, калі я ачуняла ад наркозу і ўбачыла двойню”.
(Карэспандэнт: ) “Ты дала Палачанам галоўнае папаўненьне”.
(Тамара: ) “Так, дзякуй”.
Дарэчы, у мястэчку 50 адсоткаў працаздольнага насельніцтва. І калі гутарка заходзіць пра палачанскі патрыятызм, пад аднымі штандарамі і нязломная камуністка спадарыня Станевіч, і, да прыкладу, мой дабраахвотны гід па Палачанах спадарыня Іода.
(Станевіч: ) “Нарадзілася ў Зораньцы, жыла ў Палачанах, збудавалася ў Груздаве. Гэта ўсё Палачаны і родныя мае людзі, зь якімі працавала ўсё жыцьцё…”
(Іода: ) “Жыву дзеля дзяцей. Ці залежу ад улады? Можа, залежу, але, можа, і ўлада залежыць ад народу. Палачаны жывуць — і я жыву…”