Аб’яднаная грамадзянская партыя Беларусі вясной мінулага года заключыла дамову аб супрацоўніцтвае з блёкам Віктара Юшчанкі “Наша Ўкраіна”, Беларускі народны фронт мае доўгатрывалыя кантакты з Народным рухам Украіны, якім кіруе Барыс Тарасюк. Цяпер гэтыя партыі прыйшлі да ўлады, іх прадстаўнікі пачалі займаць адказныя кіроўныя пасады. У гэтых умовах супрацоўніцтва беларускай апазыцыі з палітычнымі сіламі Ўкраіны атрымлівае новыя імпульсы і магчымасьці.
Лідэры БНФ і АГП сёньня правялі першыя перамовы з прадстаўнікамі новага ўкраінскага кіраўніцтва. Анатоль Лябедзька ў прыватнасьці ў панядзелак сустракаўся са старшынём Саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Украіны Анатолем Кінахам, кіраўніком партыі “Сабор” Анатолем Матвіенка, з прадстаўнікамі блёку “Нашая Ўкраіна” Уладзімірам Філенкам і Алегам Рыбачуком.
Асобна прайшла сустрэча з выканаўцай абавязкаў прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліяй Цімашэнка. Паводле Анатоля Лябедзькі, у часе гэтых сустрэчаў абмяркоўвалася магчымасьць падпісаньня пагадненьня аб супрацоўніцтве дэмакратычных сілаў Беларусі і Ўкраіны. Ужо цяпер зьяўляюцца праекты і пляны, якія будуць супольна рэалізоўвацца. Юлія Цімашэнка зазначыла спадару Лябедзьку, што яе блёк гатовы падпісаць такое пагадненьне.
(Лябедзька: ) “Калі ж ў Юліі Цімашэнкі цяпер будзе статус на ўзроўні выканаўчай ўлады, то дабавяцца некаторыя пратакольныя рэчы, і ёй будзе больш складана публічна выконваць палітычную функцыю. Але я ведаю, што яна чалавек дэмакратычных поглядаў і ў яе ёсьць безумоўная цікаваць да таго, што адбываецца ў Беларусі”.
Акрамя таго Анатоль Лябедзька выступіў у наўпростым эфіры на Пятым украінскім тэлеканале, дзе параўнаў сытуацыю ў дзьвюх краінах і выказаўся наконт магчымасьці паўтарэньня ў Беларусі ўкраінскага досьведу дэмакратычных пераўтварэньняў.
(Лябедзька: ) “Калькі ня будзе, “ксэракопіі” ня будзе, але тое, што людзі ў нас прыблізна аднолькавыя, і мэнтальна, і па ўзроўні жыцьця, гаворыць пра тое, што можна нашых людзей пераканаць, што ад кожнага чалавека, падаткаплацельшчыка нешта залежыць. І тады абавязкова будзе станоўчы вынік”.