Як мне паведамілі ў Міністэрстве абароны, цяперашнія навабранцы мала чым розьняцца ад прызыўнікоў мінулых кампаніяў. Ва Ўказе Аляксандра Лукашэнкі, на падставе якога ажыцьцяўлялася гэтая прызыўная кампанія, сьцьвярджаецца, што прызыўнікамі мусілі быць хлопцы ня меней як 18-гадовага ўзросту, якія ня мелі права на адтэрміноўку.
Як і раней, непасрэднай працай па камплектаваньні навабранцаў беларускага войска займаліся ваенкаматы. Вось што паведаміў мне на гэты конт начальнік прызыву Нясьвіскага ваенкамату Уладзімір Мастоўскі:
(Мастоўскі: ) “Зь вёскі ідуць хлопцы, з гораду. Адмоваў няма”.
(Карэспандэнт: ) “Ці здаровай ідзе служыць у войска беларуская моладзь?”
(Мастоўскі: ) “Усе хлопцы ідуць як належыць. Зараз мэдыцына так працуе, што мы кожнага прызыўніка абсьледуем, перш чым ён пойдзе служыць”.
(Карэспандэнт: ) “У якіх вайсковых частках хочуць служыць беларускія прызыўнікі?”
(Мастоўскі: ) “Выказваюць жаданьне служыць у элітных частках. Дэсантных частках, мабільных сілах, ва ўнутраным войску МВД, памежнікамі. У цэлым нармалёва ідзе прызыўная кампанія”.
Паводле маіх зьвестак, ваенкаматы і іншых рэгіёнаў у цэлым ня мелі праблемаў з фармаваньнем, так бы мовіць, колькаснага складу цяперашняга папаўненьня, паколькі прызыў быў ня надта масавым. Ва ўсялякім разе, колькасьць патэнцыйных прызыўнікоў у рэгіёнах, як правіла, нашмат пераўзыходзіць так званую “разнарадку”. Адным словам, выбіраць было з чаго.
Разам з тым, калі казаць пра ўсіх прызыўнікоў, то гэты слой беларускага насельніцтва якасна вельмі неаднародны. Узяць, напрыклад, стан здароўя: к Валожынскім раёне мэдычнае абсьледаваньне прайшлі 130 прызыўнікоў. Дык вось, паводле зьвестак намесьніцы галоўнага лекара Валожынскага раённага мэдаб’яднаньня Тамары Урбановіч, 35 працэнтаў зь іх прызнаныя непрыдатнымі да вайсковай службы. А ў Барысаве каля сарака хлопцаў былі “забракаваныя” мясцовым ваенкаматам як правапарушальнікі.
Пра настроі жодзінскіх прызыўнікоў лідэр мясцовай філіі “Маладога Фронту” Павал Красоўскі выказаўся гэткім чынам:
(Красоўскі: ) “Вялікага жаданьня служыць я ў іх ня бачыў. Разважаюць так: забяруць дык забяруць, а не забяруць, дык не забяруць. Скажуць – пайду, а ня скажуць – не пайду. Зараз самыя папулярныя ў войску – кіроўцы. Гэта каб атрымаць правы і каб можна было езьдзіць пасьля войска, каб можна было ўладкавацца на працу. У асноўным моладзь кажа, што гэтыя два гады будуць згубленымі, і там няма чаго рабіць”.
Паводле незалежных назіральнікаў, прызыў у беларускае войска ў цэлым ёсьць працэс засакрэчаны. І гэта, як сьведчыць жыцьцё, дазваляе вайсковым чыноўнікам злоўжываць сваім службовым становішчам. Як мне паведамілі ў прэсавай службе Берасьцейскай абласной міліцыі, у часе цяперашняй прызыўной кампаніі ў Берасьці і ў Ганцавічах затрыманы работнікі ваенкаматаў, якія бралі хабар за паслугі пры вырашэньні пытаньняў на карысьць прызыўнікоў. Напрыклад, у Ганцавічах мясцовы хлопец даў хабар маёру райваенкамату за ўхіленьне ад прызыву.
Колішні вайсковец, актывіст Партыі камуністаў Беларускай Мікалай Петрушэнка, які ў свой час быў дэпутатам Вярхоўнага савету СССР, лічыць, што сакрэты прызыўной кампаніі ў беларускае войска ў сваёй большасьці неабгрунтаваныя:
(Петрушэнка: ) “Я – палкоўнік запасу. Колькі ў нас прызываецца? У лепшым выпадку – пяты-шосты салдат. Адзін з пяці. Хіба грамадзтва абыякавае да таго, каго прызываюць для выкананьня вайсковага доўгу? Чаму гэта адбываецца негалосна? Я нядаўна ў Рэчыцкім раёне быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Там з жахам убачыў дзесяткі прозьвішчаў асобаў, якія ўхіляюцца ад прызыву. На мой погляд, гэта павінна адбывацца галосна”.