Большая частка літоўскай дзяржаўнай мяжы – гэта зьнешняя мяжа Эўразьвязу. Сёньня Літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы апублікавала справаздачу за 2004 год, паводле якой летась літоўскія памежнікі выявілі на 18% болей парушэньняў, чым у папярэднім 2003 годзе.
Агульны лік зафіксаваных летась парушэньняў дасягае амаль тысячы (947), і большая іх частка адбывалася на зьнешняй мяжы Эўразьвязу, гэта значыць на мяжы зь Беларусьсю і Калінінградзкай вобласьцю Расеі (573). Паводле колькасьці парушэньняў тут лідзіруе беларуска-літоўская мяжа – 465 парушэньняў (пазалетась было 341 парушэньне).
Найбольш адметнымі выпадкамі парушэньняў былі два сьпіртаводы, працягнутыя пад зямлёй і вадой празь беларуска-літоўскую мяжу, якія зьвярнулі на сябе увагу СМІ ва ўсім сьвеце. Сёлета ж памежнікамі былі выяўленыя найбуйнейшыя спробы кантрабанды зь Беларусі ў Літву алькагольных і тытунёвых вырабаў. Літоўскія памежнікі адзначаюць і парушэньні на унутранай мяжы Эўразьвязу – на мяжы з Польшчай (146) і Латвіяй (171). Колькасьць такіх парушэньняў таксама крыху павялічылася у параўнаньні з 2003 годам.
Павялічэньне колькасьці выяўленых памежнікамі парушэньняў тлумачыцца узмацненьнем кантролю на мяжы, а таксама новым крымінальным кодэксам, паводле якога пры выяўленьні сьлядоў злачынства працэсуальнае рашэньне мае быць прынятае неадкладна.
Сярод грамадзянаў суседніх зь Літвой краінаў, затрыманых пры спробе нелегальна перасячы дзяржаўную мяжу, беларусы – на трэцім месцы па колькасьці (51 чалавек). Часьцей за усё, іх затрымлівалі у сувязі з кантрабанднай дзейнасьцю.
Пасьля далучэньня Літвы да Эўразьвязу узмацніўся кантроль і ахова на беларуска-літоўскай мяжы. Зь літоўскага боку ўсталяваныя патрульныя сьцяжыны, палосы для выяўленьня сьлядоў, у месцах, дзе найбольш частыя парушэньні, – абарончыя платы, спэцыяльныя равы, назіральныя вежы, камэры дзённага і начнога назіраньня, мабільныя назіральныя сыстэмы.