У Польшчы кажуць, што наракаць і скардзіцца на жыцьцё – гэта нацыянальная адметнасьць палякаў. Тым ня менш, калі перад самым канцом камуністычнай сыстэмы, у 1988 годзе, шчасьлівымі сябе лічылі 18% палякаў, дык напрыканцы 2004 году гэтая колькасьць павялічылася да 33%.
Цікава, што найбольш палякі задаволеныя сваім сямейным жыцьцём, а найменш – як гэта, напэўна, ёсьць ня толькі ў Польшчы – уласнымі даходамі.
Найбольш шчасьлівых (амаль кожны другі) – сярод людзей маладых, а таксама сярод рознага ўзроўню кіраўнікоў і інтэлігенцыі.
Сярод людзей бяднейшых – а такімі лічацца асобы зь месячным даходам ад 300 да 400 даляраў – шчасьлівым сябе адчувае кожны трэці.
Найбольш няшчаснымі лічаць сябе людзі, якія страцілі мужа ці жонку, людзі хворыя, а таксама беспрацоўныя.
Увогуле, жыцьцём задаволеныя 62% палякаў, а сваімі дзецьмі аж 95%.