Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлебачаньне і тэлевізія


Юрась Бушлякоў, Менск Новая перадача сэрыі "Жывая мова".

Як ставіцца да суіснаваньня ў мове назоўнікаў тэлебачаньне й тэлевізія? Хто-ніхто сумняецца, ці не выпадковы ў нашай мове назоўнік тэлевізія. Невыпадковы. Тэлевізія – звычайнае інтэрнацыянальнае слова: першая частка – грэцкага паходжаньня (tēle), другая – лацінскага (visio). З назоўніка тэлевізія вынікае прыметнік тэлевізійны. У расійскай мове на месцы інтэрнацыянальнай тэлевізіі замацавалася ў ХХ стагодзьдзі паўкалька телевидение. У 1950-ыя гады ў БССР якраз-такі на ўзор гэтай расійскай паўкалькі аформілася слова тэлебачаньне. Але калі ад назоўніка тэлевізія ў мове ёсьць вытворныя словы, то ад тэлебачаньня нарматыўных вытворных няма: з аднаго боку, тэлевізія, тэлевізійны, тэлевізійнік, тэлевізар, з другога, адно тэлебачаньне.

У сучасных акадэмічных слоўніках фігуруе толькі тэлебачаньне, тэлевізіі пакуль што няма. Пры гэтым тэлевізія рэгулярна ўжываецца ў сучасных тэкстах і ў жывым маўленьні. Паглядзім, як пакіруецца суіснаваньне тэлебачаньня й тэлевізіі. І, вядома, ня боймася назоўніка тэлевізія, арганічнага ў лексыцы нашай літаратурнай мовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG