Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Кіеве ўражаныя зьяднанасьцю ўкраінцаў


Валер Каліноўскі, Кіеў На маніфэстацыях у Кіеве ёсьць і беларусы, якія прыехалі падтрымаць кіеўлянаў і ўсіх украінцаў, што бяруць удзел у гэтых пратэстах. Зь некаторымі з гэтых нашых суайчыньнікаў учора гутарыў наш карэспандэнт.

(Алесь Каліта: ) “Добры дзень, мяне завуць Алесь Каліта, я зь Менску”.

(Карэспандэнт: ) “Даўно вы тут?”

(Каліта: ) “Я прыехаў сюды першы раз 23-га, быў праездам, пабачыў тое, што тут творыцца, зьезьдзіў дахаты, узяў перапынак на працы й вярнуўся сюды 26-га”.

(Карэспандэнт: ) “І да якога часу зьбіраецеся быць тут?

(Каліта: ) “Па ўсёй бачнасьці, да перамогі. Дома ў мяне хутка сэсія, таму папрашу, каб мне па электроннай пошце пераслалі матэрыялы, якія ў мяне ёсьць на кампутары для курсавой, буду тут сядзець у намётах, рабіць курсавую”.

(Карэспандэнт: ) “Дзе вы жывяце?”

(Каліта: ) “У намётах – вось нашыя тры намёты. Час ад часу мы ходзім начаваць, калі дрэнна сябе адчуваем, на кватэры. Прыходзяць, пытаюцца – калі трэба жытло”.

(Карэспандэнт: ) “А чым вы займаецеся, акрамя знаходжаньня ў намётах?”

(Каліта: ) “Калі ёсьць час, то ходзім на майдан. Калі няма часу, то альбо на варце, альбо раздаем ежу, альбо ў ахове стаім уздоўж плота”.

(Карэспандэнт: ) “Якія вашыя ўражаньні ад кіеўскай аранжавай рэвалюцыі?”

(Каліта: ) “Вельмі і вельмі клясныя ўражаньні, таму што я пабачыў упершыню так шмат людзей, якія аб’яднаныя, ідуць дзеля адзінай мэты, і гэта мяне вельмі-вельмі ўразіла. Учора прыяжджаў легендарны гурт беларускі, НРМ, і Крамбамбуля. Пасьля яны падыходзілі да нашых намётаў, і мы зь імі больш размаўлялі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG