(Сяргей Абламейка: ) “Ад 16 лістапада 2002 году ў Беларусі дзейнічае новая рэдакцыя закону “Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыях”. Спэцыялісты з розных краінаў назвалі яго антыдэмакратычным і дыскрымінацыйным у адносінах да некаторых канфэсіяў, а ягонаму прыняцьцю папярэднічалі шматлікія акцыі пратэсту вернікаў. Найбольшыя хваляваньні выказвалі пратэстанты. Новы закон рэзка крытыкаваўся і ў справаздачах Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб выкананьні ў сьвеце рэлігійных свабодаў. Паводле новай рэдакцыі закону, цягам двух гадоў ад часу яго прыняцьця ўсе рэлігійныя суполкі павінны былі прайсьці перарэгістрацыю. І вось 16 лістапада сёлета перарэгістрацыя скончылася, а вынікі яе аказаліся даволі нечаканыя – практычна ўсе цэрквы, у тым ліку і пратэстанцкія, прайшлі перарэгістрацыю без адчувальных стратаў.
Сёньня мы абмяркуем вынікі перарэгістрацыі рэлігійных грамадаў. Але напачатку паслухаем рэпартаж Альгерда Невяроўскага пра заканчэньне перарэгістрацыі рэлігійных суполак”.
(Альгерд Невяроўскі: ) “Пра вынікі перарэгістрацыі я папрасіў апавесьці начальніка аддзелу рэгістрацыі Дзяржкамітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандра Калінава”.
(Калінаў: ) “99, ну трохі больш, 99,2 % усіх грамадаў, якія павінны былі прайсьці перарэгістрацыю. Але 83 рэлігійныя арганізацыі ліквідуюцца. Ліквідуюць самі заснавальнікі, альбо яны рэарганізоўваюцца. У прыватнасьці, у Беларускай праваслаўнай царкве 11 прыходаў ліквідаваныя альбо рэарганізаваныя. Прынятае такое самае рашэньне што да 4 рымска-каталіцкіх парафіяў. Але гэтыя рашэньні прымаюцца епархіямі”.
(Невяроўскі: ) “Прадстаўнік Дзяржкамітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў таксама сказаў, што не прайшлі перарэгістрацыі каля двух дзесяткаў пратэстанцкіх, пераважна вясковых грамадаў – з-за сваёй малалюднасьці. Ёсьць вёскі, дзе ў суполках засталіся 3-4 вернікі, а закон вымагае, каб у грамадзе было ня менш за 20 сяброў. Гэтыя зьвесткі таксама пацьвердзілі прэсавы сакратар грамадзкага інфармацыйнага цэнтру “Свабода сумленьня” Станіслаў Акінчыц і генэральны сакратар Саюзу эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў Віктар Круцько.
Эпіскап Саюзу хрысьціянаў веры эвангельскай Сяргей Хоміч з гэтай інфармацыяй таксама згодны, але з пэўнымі агаворкамі:”
(Хоміч: ) “Спачатку былі вялікія цяжкасьці, мясцовыя ўлады стваралі вельмі шмат праблемаў падчас перарэгістрацыі. І мы ўжо схіляліся да таго, каб заняць пазыцыю непрыманьня гэтых умоваў. Але потым камітэт паспрыяў, і на мясцовым узроўні пытаньні былі вырашаныя. Так што фактычна ўсе нашыя грамады, якія маглі, прайшлі перарэгістрацыю”.
(Невяроўскі: ) “Кіраўнікі пратэстанцкіх дэнамінацыяў лічаць, што ўлады вырашылі не абвастраць сытуацыі ў сфэры рэлігійных дачыненьняў, таму вынік перарэгістрацыі менавіта такі.
Але ёсьць і тыя рэлігійныя грамады, што сур’ёзна пацярпелі ў выніку перарэгістрацыі. Гэтак, улады адмовілі ў перарэгістрацыі менскай і бабруйскай грамадам Таварыства сьвядомасьці Крышны – на той падставе, што іх храмы не адпавядаюць пажарным і санітарным нормам.
Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску на той жа падставе не зарэгістравала юрыдычнага адрасу эвангельскай царквы “Новае жыцьцё”. Пакуль невядома, ці пройдзе яна перарэгістрацыю, хаця й аб’ядноўвае каля 700 вернікаў. Адмаўляюцца мяняць свой статут у адпаведнасьці з новым законам аб свабодзе сумленьня 4 баптысцкія грамады зь Берасьцейшчыны. Зьявіліся праблемы і ў Эвангелічнай рэфармаванай царквы Менску. Апавядае актывіст гэтай царквы Ўладзімер Мацкевіч:”
(Мацкевіч: ) “Мне тэлефануе юрыст той фірмы, у якой мы атрымоўваем юрыдычную адрэсу і арэнду пад рэгістрацыю нашай царквы, і кажа, што нейкая афіцыйная асоба тэлефануе іх кіраўніцтву і патрабуе, каб яны адмовілі нам у арэндзе, таму што, маўляў, трэба ўзгадняць такія рэчы, калі яны здаюць у арэнду царкве памяшканьне. Распавялі кіраўніцтву, што гэта сэкта, што гэта людзі, якія гвалцяць дзяцей і ўвогуле займаюцца вельмі бруднымі страшэннымі рэчамі”.
(Невяроўскі: ) “Прадстаўнікі пратэстанцкіх цэркваў гавораць, што, нягледзячы на пройдзеную перарэгістрацыю, яны ня спыняць сваіх намаганьняў для зьмены закону аб свабодзе сумленьня. Асабліва недэмакратычнымі яны лічаць патрабаваньні аб 20 сяброх-заснавальніках царквы ці грамады, забарону на набажэнствы ў прыватных будынках і перашкоды дзейнасьці ў Беларусі замежных прапаведнікаў”.
(Абламейка: ) “Вось такія даволі нечаканыя вынікі перарэгістрацыі – усе чакалі горшага, а атрымалася, што амаль усе грамады зарэгістраваліся. Я нагадаю слухачам, што ўдзел у сёньняшнім выпуску Сымбаля Веры бяруць аналітык Радыё Свабода ў Менску Валер Карбалевіч і экспэрт нашага Радыё ў Празе Кастусь Бандарук. І маё першае пытаньне – як бы вы ацанілі вынікі двухгадовае кампаніі па перарэгістрацыі рэлігійных грамадаў? Калі ласка, Кастусь Бандарук”.
(Кастусь Бандарук: ) “Я ацэньваю гэтыя вынікі вельмі станоўча, бо калі паверыць у гэтыя лічбы, якія мы чулі, у тое, што перарэгістрацыю прайшлі пасьпяхова больш за 90% – гэта значыць, вельмі добры вынік, бо сапраўды, калі толькі некалькі грамадаў не былі перарэгістраваныя, дык прычыны тут бываюць вельмі-вельмі розныя: напрыклад, нейкая, скажам, адміністратыўная зьмена межаў, нейкае аб’яднаньне ці нейкія іншыя прычыны, так што, не ўваходзячы ў нюансы, можна сказаць, што гэта вынік абсалютна дасканалы”.
(Абламейка: ) “Валер Карбалевіч, што б Вы сказалі пра вынікі перарэгістрацыі, якія нечакана аказаліся даволі станоўчыя?”
(Валер Карбалевіч: ) “Сапраўды, перарэгістрацыя прайшла лепш чым можна было чакаць. Тыя небясьпекі й пагрозы, якія выказваліся падчас абмеркаваньня й прыняцьця закону, у асноўным ня спраўдзіліся. Найбольшую занепакоенасьць выказвалі пратэстанты, але і іх не перарэгістравалі толькі лічаныя грамады. Мне падаецца, што сытуацыя зь перарэгістрацыяй яшчэ раз пацьвярджае, што ў нас правіць ня толькі закон, але і ягоная практычная рэалізацыя, альбо, як кажуць юрысты, права прымяненьня. Шмат залежыць ад мясцовых уладаў, ад каманды, якую яны атрымалі, і трэба меркаваць, што нейкай такой жорсткай каманды не было, і палітычнай кампаніі супраць рэлігійных меншасьцяў таксама ў дзяржаўных СМІ не было, таму і мясцовыя ўлады паставіліся даволі лаяльна да перарэгістрацыі ўсіх грамадаў, усіх канфэсіяў”.
(Абламейка: ) “Апошнія некалькі гадоў Дзярждэпартамэнт ЗША ў сваіх штогадовых справаздачах аб датрыманьні рэлігійных свабодаў у сьвеце раз за разам прысьвячаў Беларусі асобны разьдзелы. У гэтых разьдзелах рэзка крытыкаваліся многія захады беларускіх уладаў у дачыненьні да некаторых цэркваў. Ці можна лічыць адносна пасьпяховае праходжаньне перарэгістрацыі большасьцю цэркваў Беларусі нейкай рэакцыяй беларускіх уладаў на гэтую крытыку? Або гэта быў адказ уладаў на пратэсты беларускага грамадзтва? Кастусь Бандарук”.
(Бандарук: ) “Мне падаецца, што ў ніякім разе гэта не рэакцыя на крытыку з боку міжнародных арганізацыяў. Рэакцыі з боку беларускіх уладаў ці з боку Лукашэнкі на гэтую крытыку не было. Не выглядае, што і цяпер яны вельмі пераняліся крытыкай з-за мяжы. Хутчэй гэта якраз ініцыятыва зьнізу, вынік пратэстаў з боку самога беларускага грамадзтва, гэта значыць, прадстаўнікоў некаторых канфэсіяў”.
(Абламейка: ) “Ваша думка, Валер Карбалевіч?”
(Карбалевіч: ) “Я таксама думаю, што ціск ня стаў моцным чыньнікам, які паўплываў на практыку перарэгістрацыі. Сапраўды, больш паўплываў ціск беларускай рэлігійнай грамадзкасьці, асабліва пратэстанцкіх грамадаў. Але, мусіць, і тут гэта не галоўнае. Тут, я думаю, галоўным ёсьць вось такі агульны падыход дзяржаўнай улады да сытуацыі ў Беларусі, які выплывае з таго, што цяпер трэба максымальна кансалідаваць беларускае грамадзтва, таму што міжнародная ізаляцыя ўсё большая, прычым як з Захаду, так і з Усходу, і таму тут у краіне трэба неяк максымальна, паводле магчымасьці, зрабіць спробу кансалідаваць грамадзтва вакол кіраўніцтва краіны, вакол кіраўніка дзяржавы. Хопіць і палітычнага падзелу, гэтага дастаткова, а вось нейкі міжрэлігійны, міжнацыянальны падзел – гэта сёньня не на карысьць уладзе. І вось гэтая спроба Лукашэнкі пайсьці да каталікоў, неяк наладзіць зь імі адносіны, мне падаецца, таксама сьведчыць пра тое, што зараз беларускія ўлады зацікаўленыя ў тым, каб на гэтым фронце асаблівых напружанасьцяў і канфліктаў у краіне не было”.
(Абламейка: ) “А цяпер – прагноз. Валер Карбалевіч толькі што згадаў пра рэвэранс кіраўніка дзяржавы адносна католікаў. На Вашую думку, якую эвалюцыю зазнаюць міжканфэсійныя дачыненьні ў Беларусі ў будучым? Ці не зьяўляецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў сьвяткаваньні 80-годзьдзя кардынала Сьвёнтка і яго абяцаньне пачаць рэгулярна наведваць галоўны касьцёл краіны на Каляды намёкам на нейкае абмежаваньне ролі праваслаўнай царквы ў Беларусі і на, так бы мовіць, адноснае выраўноўваньне статусу цэркваў? Калі ласка, Кастусь Бандарук”.
(Бандарук: ) “Па-мойму, ніякага выраўноўваньня статусу цэркваў не адбудзецца. Такі жэст як удзел у сьвяткаваньні 80-годзьдзя кардынала Сьвёнтка, ці абяцаньне наведваць часьцей рымска-каталіцкія касьцёлы – гэта толькі жэст, па-мойму ён нічога не азначае на практыцы, бо ён не зьмяняе сам карэнны падыход Лукашэнкі да розных канфэсіяў. Для яго заўсёды на першым месцы была і будзе РПЦ. Гэты жэст паказвае толькі, што, праўдападобна, які мінімум у бліжэйшыя два гады А.Лукашэнка ня будзе гнявіць ці супрацьпастаўляць сабе ніякую канфэсію, асабліва рымска-каталіцкую – бо вядома, што гэта буйная канфэсія ў Беларусі, гэта некалькі соцень тысячаў выбаршчыкаў, гэта вельмі важная справа”.
(Карбалевіч: ) “Я таксама згодзен з тым, што ў бліжэйшы час не памяняецца рэлігійная палітыка дзяржавы, што праваслаўная царква будзе на першым месцы, што яна будзе мець прывілеяванае становішча. Але зь іншага боку, ня будзе сваркі, ня будзе штучнага распальваньня канфлікту і ў адносінах зь іншымі канфэсіямі. І ўвогуле трэба сказаць, што цяпер у Беларусі няма прыкметаў міжрэлігійнага канфлікту, і дзякаваць Богу, таму што міжрэлігійныя, міжнацыянальныя канфлікты заўсёды больш вострыя, яны цяжэй паддаюцца нейкаму кампрамісу, чым канфлікты чыста палітычныя”.
(Абламейка: ) “Я дзякую Валеру Карбалевічу і Кастусю Бандаруку за ўдзел у сёньняшняй перадачы. Як вы чулі, удзельнікі абмеркаваньня ня бачаць нічога надзвычайнага ў нечакана станоўчых выніках перарэгістрацыі рэлігійных грамадаў у Беларусі, не чакаюць вялікіх зьменаў у міжканфэсійных дачыненьнях і пагаджаюцца з тым, што пэўныя паслабленьні тлумачацца падрыхтоўкай да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ды патрэбай кансалідацыі грамадзтва ва ўмовах зьнешняй ізаляцыі Беларусі”.