Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Rzeczpospolita: “Нармальныя людзі з КГБ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Нармальныя людзі з КГБ” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары аўтарытэтнага польскага штодзёньніка “Rzeczpospolita”, у якім аўтар разважае аб тым, ці звольнены напярэдадні Лукашэнкам шэф беларускага КГБ Леанід Ерын будзе балятавацца падчас наступных прэзыдэнцкіх выбараў. Больш падрабязна са зьместам артыкулу вас пазнаёміць наш варшаўскі карэспандэнт.

“Чуткі аб тым, што Ерын мае палітычныя амбіцыі, зьявіліся калі на наступны дзень пасьля сканчэньня выбараў і рэфэрэндуму ён сустрэўся з апазыцыянэрамі і прадстаўнікамі незалежных мэдыяў. У часе сустрэчы кіраўнік КГБ сказаў нават, што “усе ў свой час даведаюцца праўду”. Праз два дні яго адправілі ў адпачынак”, – піша “Rzeczpospolita”.

Газэта, спасылаючыся на публікацыі ў беларускай незалежнай прэсе і выказваньні некаторых палітыкаў, адзначае, што беларускі КГБ дагэтуль неафіцыйна займаецца справамі зьніклых апазыцыйных палітыкаў, а таксама за сьпінай кіраўніка дзяржавы зьбірае факты аб парушэньнях у часе выбараў і рэфэрэндуму.

“Такім чынам усё гэта магло пераканаць Лукашэнку ў тым, што супраць яго рыхтуецца змова. На карысьць гэтай вэрсіі сьведчыць і тое, што раней Ерын працаваў у цэнтральным апараце КГБ Савецкага Саюзу, а потым кіраваў маскоўскім аддзяленьнем ФСБ, таму ён можа адчуваць сябе больш зьвязаным з Пуціным, чым з Лукашэнкам”, – піша польскі штодзёньнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG