“Курьер из Борисова” ў артыкуле пад загалоўкам “Выбаршчыкаў у Барысаве лічаць толькі ў адсотках” распавядае пра тое, што старшыня Барысаўскай тэрытарыяльнай камісіі Валянціна Шутко доўгі час адмаўлялася адказаць на пытаньні, каб даведацца пра вынікі галасаваньня. З 29 кастрычніка журналісты чакалі адказу, але днямі старшыня камісіі паведаміла агульныя лічбы ў адсотках. Аўтары выказаліся, што паставіць вынікі галасаваньня пад большы сумнеў, чым спадарыня Шутко, ня здолеў ніводны апазыцыянэр.
11 лістапада ў Барысаве закрылі стацыянар для хворых на сухоты. Некалькі чалавек адмовіліся пакінуць памяшканьне. Дайшло да таго, што адміністрацыя задзейнічала міліцыю. Хворыя на сухоты з актыўнай формай патлумачылі, што езьдзіць у Маладэчна іх сваякам будзе вельмі цяжка, тым больш, што шмат такіх сем’яў жывуць па-за межамі галечы, а ў стацыянары трэба знаходзіцца да 6 месяцаў. Хворыя кажуць, што паколькі ў Беларусі апошнім часам закрыліся некалькі такіх стацыянараў, і калі ўлічыць, што хворыя будуць дабірацца ў іншыя клінікі грамадзкім транспартам, то хвароба будзе распаўсюджвацца яшчэ больш.
“Курьер из Борисова” распавядае пра небясьпечны сьметнік блізу вёскі Дзямідаўка. Апроч іржавых балёнаў зь невядомымі хімічнымі рэчывамі там знаходзяцца яшчэ й тоны розных таксычных адкідаў вытворчасьці. Жыхары пішуць у розныя інстанцыі, але праблема не вырашаецца.
“Комсомольская правда” друкуе нататкі беларускай студэнткі, якая гэтым летам пабывала ў ЗША. Вучыцца за мяжой можна бясплатна. Штогод амбасады розных краінаў прапаноўваюць студэнтам стыпэндыі для вучобы ў замежжы. Як удзельнічаць у гэтых праграмах? Што для гэтага патрэбна? У сёньняшнім нумары можна прачытаць пра стыпэндыі, якія прапаноўвае ўрад Францыі.
Журналіст “Камсамолкі” ў кабінэце на першым тэлеканале размаўляе з Аленай Спірыдовіч. Адна з цытатаў: “Мая праца – запаўняць паўзы паміж Абдулавым і Рудзінштэйнам”.
Сваякі дагэтуль не атрымалі целы загіблых у падмаскоўным горадзе Пушкіна будаўнікоў. Прозьвішчы пяці беларусаў сталі вядомыя толькі праз два дні пасьля трагедыі. Іх сваякі называюць жахам тое, што дагэтуль ня могуць іх пахаваць, бо ім не аддаюць целы.
Газэта “Ганцавіцкі час” распавяла пра трагічны выпадак у вёсцы Любашава. Зьдзічэлыя сабакі загналі зь лесу маладую ласіху. Тая павалілася ў яму ў цэнтры вёскі й памёрла. І дзеці, і дарослыя плакалі.
30 гадоў споўнілася ганцавіцкаму ліцэю сельскагаспадарчай вытворчасьці. Галоўнае дасягненьне – тое, што яго выпускнікі працуюць у сваім раёне, а не бягуць у іншыя месцы.
“Ганцавіцкі час” распавядае пра сапраўдную пагоню на вуліцах Ганцавічаў. Усё пачалося з таго, што каля райвыканкаму злодзей скраў ровар кіраўніка аддзела турызму і спорту. Ён даехаў на ім да ліцэю і там перасеў на іншы ровар. За ім пагналіся вартаўнікі абедзьвюх установаў, а да іх далучыліся іншыя ўладальнікі ровараў. Злодзея злавілі, і толькі потым здалі ў міліцыю.