“Могилевские губернские ведомости”, 1914 год:
“Магілёўскае губэрнскае праўленьне аб’яўляе, што Савет Міністраў пастанавіў прыняць аўстрыйскага падданага графа Ўладзіслава-Зьдзіслава-Марыяна-Антонія-Адама-Фаму-Іосіфа Стэфановіча-Замойскага, які пражывае ў маёнтку Рацава Аршанскага ўезду, з дачкой Лізаветай-Марыяй у Расейскае падданства, у наступства чаго названыя замежнікі па нацыянальнасьці палякі ў прысутнасьці гэтага праўленьня 1 лістапада г.г. прыведзены да прысягі на падданства Расеі й адгэтуль лічацца расейскімі падданымі”.
“Савецкая Беларусь”, 1924 год:
“Пару слоў аб мове. У практыцы нашае палітыкі ўжываецца адна неправідловая прывычка. Сутнасьць яе вось якая: калі прыходзіцца казаць урачыста, дык ужываюць беларускую мову, а калі трэба казаць дзелавіта і канкрэтна, дык ужываюць мову расейскую; калі выпускаюць якую-небудзь кнігу, дык вокладку абавязкова друкуюць на беларускай мове, а зьмест кнігі на расейскай. Гэтак сама неправідлова як сыстэма, друкаваньне некаторых выданьняў на дзьвёх мовах (расейскай і беларускай)”.
“Звязда”, 1974 год:
“Будынак, які ўзводзіцца па суседству з гасцініцай “Турыст” у Мінску, — унікальны. Гэта будзе адзін з буйнейшых магазінаў у краіне. Восем тысяч 600 квадратных метраў зоймуць яго гандлёвыя плошчы (у 2 з лішнім разы больш, чым у ЦУМе). На чатырох паверхах размесцяцца розныя тавары. Два іншыя будуць аддадзены пад адміністрацыйныя службы, тут для паслугаў пакупнікоў — велізарная канферэнцзала з шырокафарматнай кінаўстаноўкай, кафэ і г.д. У будынку прадугледжана ўстаноўка магутных кандыцыянераў, якія створаць патрэбную вільготнасць, тэмпературу паветра”.