“Беларуская крыніца”, 1934 год:
“У мінулым акадэміцкім годзе на віленскім унівэрсытэце паводле афіцыяльнага падлічэньня было 99 студэнтаў беларусаў. Большая частка гэтага студэнства заарганізавана ў Беларускім Студэнскім Саюзе. Рэшта ходзяць самапасам, безкарысна для беларускага адраджэньня, або становяць матар’ял для тварэньня на кожны год усё новых арганізацыяў. У мінулую нядзелю адбыўся надзвычайны сход сяброў Беларускага Студэнскага Саюзу. Сход папоўніў склад ураду… Сход пастанавіў зьмяніць форму шапак сяброў Саюзу”.
“ЛіМ”, 1954 год:
“У Саюзе совецкіх кампазітараў БССР з верасня пачалі сістэматычна праводзіцца музычныя “серады”. На іх абмяркоўваюцца пытаньні падрыхтоўкі кампазітараў да дэкады беларускай літаратуры і мастацтва ў Маскве… Кампазітары азнаёмілі прысутных са сваімі новымі песнямі. Былі выкананы песня М.Чуркіна “Прывітанне Маскве” на словы Якуба Коласа, А.Багатырова “Дзень добры, Масква!” на тэкст Янкі Купалы, В.Яфімава “Развітальная” (словы А.Бялевіча). Э.Тырманд напісала песню для дзіцячага хору “Хораша ў Маскве” на словы Э.Агняцвет. Былі таксама абмеркаваны новыя песні М.Носкі, Ю.Семянкі, тэкст і музыка Дзяржаўнага гімна БССР, тэксты да абаронных песень і новая саната для фартэпіяна П.Падкавырава”.
“Добры вечар”, 1994 год:
“Першая беларуская экспэдыцыя ў Гімалаі дасягнула пастаўленай мэты: 23 кастрычніка каля 17 гадзін па мясцовым (нэпальскім) часу альпініст Віктар Кульбачэнка, 32-гадовы лекар з Барысава, ступіў на галоўную вяршыню Канчэнджангі (8598 м) і ўзьняў над ёй сьцягі Нэпалу і Беларусі. Як стала вядома агенцтву РІД, пры ўзыходжаньні на Канчэнджангу загінулі трое ўдзельнікаў экспэдыцыі. У выніку абвалу пад шматмэтровай таўшчынёй ільду і сьнегу засыпаны ў намёце на вышыні каля 6700 мэтраў Кацярына Іванова (Іркуцк) і Сяргей Жвірбля (Менск). На вышыні каля 8300 мэтраў сарвалася і зьнікла бязь сьледу баўгарская альпіністка Ярданка Дзімітрава”.