Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пыл і пал


Юрась Бушлякоў, Менск Новая перадача сэрыі "Жывая мова".

Цэнтральная беларуская газэта раіць: “Праяўляючы службовы пыл, не забывайцеся, калі ласка, на звычайныя радасці жыцця”. Нейкі час назад на старонках той самай газэты я чытаў пра палюбоўнікаў “у пыле кахання”. Вядома, усе гэтыя вынаходкі – і службовы пыл, і пыл каханьня – чысты нонсэнс. Газэтныя аўтары раз-пораз лучаюць у пастку міжмоўнай аманіміі: ёсьць беларускі пыл, а ёсьць расійскі, але значэньнямі яны не супадаюць. Каб памянёныя сказы займелі сэнс, патрэбныя іншыя беларускія словы.

Нехта напоўніцу аддаецца рабоце, палае, гарыць жаданьнем зрабіць яе як найлепей – можам сказаць, што той чалавек працуе з запалам, старанна, гарліва, заўзята. Поруч з назоўнікам запал ёсьць і карацейшы пал – вытокі абодвух назоўнікаў у дзеяслове палаць. Як з палам, так і з запалам, у запале нешта некаму даводзім, нечага дабіваемся, нечым займаемся. Вось жа, гаворым па-беларуску пра службовы запал, пра запал, або пал, ці – яшчэ – жар каханьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG