Дысыдэнтка амаль з саракагадовым стажам Валерыя Навадворская наўпрост зьвязвае вынікі рэфэрэндуму з пазыцыяй афіцыйнай Масквы. Але вытокі чарговай “элегантнай перамогі” Лукашэнкі, паводле Навадворскай, трэба шукаць не ў прывязцы да цяперашняй палітычнай кампаніі, а нашмат раней.
(Навадворская: ) “Злачынная непавага Расеі да Беларусі пачалася ў той самы дзень, калі ўзьніклі размовы пра саюзную дзяржаву. Што гэта за нахабства, што за хамства? Краіна атрымала незалежнасьць, дзякуй Богу. Але ж гаворка адразу пайшла, як падзяліць Беларусь на губэрні! Як яе ўключыць у склад Расеі! Не запытаўшыся ні ў нацыянальна-вызвольнага руху, ні ў народа... У Беларусі справа зайшла вельмі далёка, фактычна да ўзроўню Сэрбіі пры Мілошавічы. Толькі адзін прыклад – Васіль Быкаў. Ні дысыдэнт, ні “заходнік”, пісьменьнік з партызанскім мінулым, уганараваны пры савецкай уладзе рознымі рэгаліямі. Дзе ён захацеў жыць? У Нямеччыне. У той самай Нямеччыне, зь якой змагаўся на фронце. І вярнуўся ў Беларусь толькі паміраць. Бо сытуацыя ў Беларусі, дзе яго не друкавалі, дзе абражалі, цкавалі, перасьледавалі – нацыянальнага клясыка, гонар народа! – была такой нясьцерпнай, што ён знайшоў у Нямеччыне больш правоў і свабодаў і больш магчымасьцяў для творчасьці”.
На думку яшчэ аднаго прадстаўніка расейскага дэмакратычнага лягеру, лідэра Партыі эканамічнай свабоды Канстанціна Баравога, Лукашэнка ёсьць толькі марыянэткай у руках кіраўніцтва Расеі і, адпаведна, спэцслужбаў. У іншым разе як самастойны палітык беларускі прэзыдэнт не праіснаваў бы.
(Баравы: ) “Гэта не ініцыятыва Лукашэнкі. Гэта ўсё ініцыятывы пэўных сілаў у Расеі, зьвязаных са спэцслужбамі. Бо Беларусь, апроч усяго, яшчэ і крыніца калясальных прыбыткаў для тых, хто выкарыстоўвае сумесную мяжу – маю на ўвазе тыя ж спэцслужбы. Поўная адказнасьць за тое, што адбываецца ў Беларусі – на Расеі, на ўладзе. А калі казаць вельмі канкрэтна – на Пуціне. Каб не было гэтай падтрымкі, каб не было пазыцыі Расеі падтрымліваць сілавым шляхам Лукашэнку (а на тэрыторыі Беларусі прысутнічаюць вельмі сур’ёзныя сілы спэцслужбаў), калі б гэтага не было, Лукашэнка не праіснаваў бы і некалькі месяцаў”.
А на вынікі нядаўняга плебісцыту, якія ня толькі юрыдычна аформленыя, але і неўзабаве адкарэктуюць Асноўны закон краіны, спадар Баравы трымаецца такога гледзішча:
(Баравы: ) “Гаварыць пра сытуацыю ў Беларусі з гледзішча прававога, спрабаваць аналізаваць цяперашнюю Канстытуцыю, заканадаўчыя акты, якія толькі паводле формы зьяўляюцца дэмакратычнымі – бессэнсоўна. Я б аналізаваў сытуацыю вакол Беларусі, але гадоў праз 5-6, калі Лукашэнка будзе адхілены ад улады, калі будзе спыненая ўзурпацыя ўлады. І тады будзе цалкам зразумела: рэфэрэндум будзе расцэнены як наўпроставы замах на правы й свабоды грамадзянаў Беларусі, як звычайнае крымінальнае злачынства Лукашэнкі, за якое яму давядзецца адказваць”.
У такой сытуацыі аднадумца Канстанціна Баравога, спадарыня Навадворская, раіць апанэнтам беларускай улады часьцей вяртацца да сваіх каранёў.
(Навадворская: ) “Мяркую, мы ўсе павінны пажадаць беларускай нацыянальна-вызвольнай апазыцыі тое, чаго яны самі сабе жадаюць словамі “Жыве Беларусь!” Каб яны часьцей сьпявалі гімн “Пагоня”, дзе вельмі шмат рэсурсаў для асабістай мужнасьці. І мы ніколі – ні Партыя эканамічнай свабоды, ні “Дэмакратычны саюз”, ні праваабаронцы Расеі – не пасягалі на беларускую незалежнасьць”.