Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: Якімі пасьля рэфэрэндуму і выбараў павінны быць дзеяньні беларускай апазыцыі?


Ганна Соусь, Менск З гэтым пытаньнем нашая карэспандэнтка зьвярнулася да людзей на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, якімі, на вашую думку, пасьля рэферэндуму і выбараў павінны быць дзеяньні беларускай апазыцыі?”

(Спадар: ) “Дзеяньні апазыцыі… Асабіста я ня бачу ніякіх сцэнараў, паводле якіх павінна дзейнічаць апазыцыя. Я так разумею, што гэта практычна ня мае сэнсу”.

(Спадар: ) “Нельга не давяраць народу. Народ жа выказаў сваё стаўленьне да выбараў, да свайго прэзыдэнта, таму апазыцыі, мне падаецца, нельга выступаць супраць народу”.

(Спадар: ) “Усё што маглі, яны ўжо зрабілі. На маю думку, шанцаў у іх няма пры такім ціску ўладаў. Проста яны ня ў стане цяпер нават фізычна, ня тое што матэрыяльна… Іх задавяць. Вельмі шкада. канечне”.

(Спадар: ) “Трэба грошай болей даваць на расейскае тэлебачаньне, каб яны болей сюжэтаў пра Беларусь перадавалі”.

(Спадарыня: ) “Беларуская апазыцыя павінна дзейнічаць надалей. На гэтым ня трэба запавольваць свае дзеяньні”.

(Спадарыня: ) “Павінен знайсьціся нейкі лідэр, пэўныя асобы, якія павіны сябе па-добраму праявіць, ня ў гэтых дэманстрацыях, а ў палітычным пляне”.

(Спадар: ) “Я думаю, што здавацца ня варта”.

(Спадар: ) “Яны ня здолеюць нічога зрабіць у дадзены момант. 76% беларускага насельніцтва — гэта вельмі высокі фактар”.

(Спадарыня: ) “Асабіста я дамаглася бы паўторных выбараў, але без папярэдняга галасаваньня”.

(Спадар: ) “Па-першае, няма яе, абсалютна няма. Зянон бы вырашыў многія пытаньні. Трэба аб’ядноўвацца. І трэба болей назіральнікаў на выбарчых участках у сельскай мясцовасьці”.

(Спадарыня: ) “Я ўжо і ня ведаю, што тут зробіш. Гэта ж быў рэфэрэндум, а выбары будуць у 2006 годзе. Дык трэба рыхтавацца да гэтага часу. Чаму адзін чалавек хоча стаць царом над намі? Я ня згодная”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што трэба працягваць распачатую справу. На тое і апазыцыя, каб быць апазыцыяй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG