Акцыя на плошчы Леніна ў Берасьці не была санкцыянаваная мясцовымі ўладамі. Прыблізна 30 чалавек прыйшлі да будынку аблвыканкаму. У пікеце бралі ўдзел галоўным чынам кандыдаты ад апазыцыі на выбарах у парлямэнт, а таксама сябры іхніх выбарчых штабоў.
У руках яны трымалі плякаты наступнага зьместу “Хопіць зьдзеквацца з народу”, “Я галасаваў супраць – заб’еш мяне за гэта?”, “Не – паліцэйскай дзяржаве”.
На пытаньне, што прымусіла выйсьці на плошчу, адказвае адзін з берасьцейскіх лідараў партыі БНФ Яўген Бяласін.
(Бяласін: ) “Мы заўважылі настолькі шмат парушэньняў, склалі шмат папер і заўваг, што, я лічу, колькасьць перайшла ў якасьць. Таму ў сваіх штабах, людзі, да якіх я далучыўся, прынялі такое рашэньне. Я лічу, што гэта правільна і неяк паказвае годнасьць чалавечую. І мы вырашылі і іншым людзям інфармацыю перадаць даступнымі сродкамі”.
Прыблізна праз 20 хвілінаў міліцыянты, што зьявіліся на плошчы, на некаторы час затрымалі спадара Бяласіна. Супрацоўнікі міліцыі перапісалі ягоныя пашпартныя зьвесткі і ў вуснай форме абвесьцілі папярэджаньне. Сам Яўген Бяласін не выключае, што неўзабаве яго могуць выклікаць у суд.
Пасьля пагрозаў міліцыянтаў пачаць масавыя затрыманьні, пікетоўцы вырашылі разысьціся. Некаторыя з іх накіраваліся ў цэнтар Берасьця, дзе працягвалі інфармаваць мінакоў пра парушэньні ў часе выбараў і рэфэрэндуму.