Цягам дня лекары трох менскіх клінік аглядалі Міхаіла Марыніча, якога да іх прыводзілі пад вартай. Паводле адваката Веры Страмкоўскай, яны зафіксавалі шэраг прыкметаў пагаршэньня здароўя былога міністра.
(Страмкоўская: ) “У яго павялічылася сэрца, успухлі лімфатычныя вузлы на сьпіне, ён стаў горш бачыць, зьявіліся штодзённыя галаўныя болі й шмат іншага. Гэта ўсё ёсьць у матэрыялах мэдычнай экспэртызы, але ў якасьці высновы запісана, што яго і далей можна ўтрымліваць у ізалятары КГБ”.
Вера Страмкоўская падала скаргу ў пракуратуру з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед Міхаіла Марыніча і выпусьціць яго на волю. Былога міністра абвінавачваюць у незаконных дзеяньнях са зброяй і крадзяжы маёмасьці. Міхаіл Марыніч сваёй віны не прызнае. Шмат людзей у Беларусі лічаць, што яго перасьледуюць з палітычных прычынаў.
Міхаіл Марыніч пасьля адстаўкі з пасады амбасадара ў Латвіі перайшоў на бок апазыцыі й зьбіраўся ўдзельнічаць ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. У сьледчым ізалятары КГБ Міхаіла Марыніча ўтрымліваюць з 26 красавіка.