(Кароль: ) “Акт аб дэмакратыі для Беларусі” адпавядае сваёй назьве. Ён накіраваны і паспрыяе падтрымцы і ўсталяваньню дэмакратыі ў Беларусі. Безумоўна, супрацьлеглы бок, рэжым будуць напіраць на тое, што гэта будзе супраць беларусаў, супраць Беларусі. Але гэта звычайныя адгаворкі. Бо галоўная бяда і галоўнае няшчасьце – зьбядненьне насельніцтва – ёсьць наступствам унутранай палітыкі ўладаў, а не зьнешніх адносін да яе. Рэжым загнаў Беларусь у самаізаляцыю. “Акт дэмакратыя для Беларусі”, прыняцьце яго падчас выбараў і пасьля выбараў – па сутнасьці ёсьць ацэнка недэмакратычнасьці, неадпаведнасьці выбараў у Беларусі дэмакратычным нормам”.
Міхал Стэльмак, Менск Сваё меркаваньне з нагоды падпісаньня “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” выказаў намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Аляксей Кароль.
Самае папулярнае
1