Краснапольшчыну ў Магілёўскай вобласьці называюць цяпер “раёнам шчасьця”. Паводле зьвестак выбарчай камісіі, там супраць зьменаў у Канстытуцыі прагаласавала каля паловы адсотка выбаршчыкаў.
Між тым, Краснапольскі раён моцна пацярпеў ад Чарнобыльскай трагедыі: там практычна няма вытворчасьцяў, цяжка знайсьці працу і заробак, і ўвогуле пэрыядычна ставіцца пытаньне пра ліквідацыю раёну.
А сёлета Краснапольле, на жаль, было ўзгадана ў сувязі з трагедыяй ў школе №1, дзе столя абрынулася ў спартовую залю, у выніку чаго загінулі настаўнік і тры школьнікі. Гэтую ж трагедыю ўзгадаў кіраўнік краснапольскай “вэртыкалі” Сямён Казлоў, калі я спытала яго пра дзіўнае аднадушша краснапольцаў, якое зарэгістравала выбарчая камісія.
(Казлоў: ) “Краснапольцы рашучыя й адзіныя ў сваім меркаваньні, каб палітыка дзяржаўная была працягнута. І, урэшце, прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь прыняў непасрэдны ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі ў Краснапольскай школе №1”.
Дарэчы, у Магілёве цяпер судзяць людзей, якія мелі дачыненьне да будаўніцтва школы. Хаця ў трагедыі краснапольцы абвінавачвалі, акрамя будаўнікоў, яшчэ й мясцовае кіраўніцтва, якое сьпяшалася, паводле народнага меркаваньня, хутчэй дабудаваць школу, каб дагадзіць Аляксандру Лукашэнку.
Чаму ў раёне, дзе вельмі складаная сытуацыя, людзі так адзінадушна, паводле афіцыйных дадзеных, падтрымліваюць уладу? Дэмакраты гавораць пра фальсыфікацыі й адміністрацыйны рэсурс. Аднак справа ў тым, што гэта даказаць немагчыма, бо на гэтых выбарах, прынамсі ў Касьцюковіцкай выбарчай акрузе, не вылучаўся кандыдат ад дэмакратычных сілаў. Пра прычыну гаворыць старшыня абласной арганізацыі БНФ Рыгор Кастусёў:
(Кастусёў: ) “Прадстаўнікі дэмакратычных партыяў за апошнія гады ў пошуках заробкаў зьехалі ў Расею, у Менск і Магілёў. Пасьля некаторых палітычных кампаніяў людзі з вышэйшай адукацыяй і вялікім вопытам працы засталіся па-за бортам. Улады ім не дазваляюць працаваць у якасьці вартаўнікоў”.
Кажуць, што калі кіраўнік аднаго з раёнаў убачыў, што спэцыяліст з вышэйшай адукацыяй і прыхільнік БНФ уладкаваўся вартаўніком, яго звольнілі ў гэты ж дзень. Аднак Рыгор Кастусёў усё ж упэўнены, што дэмакратычныя асяродкі ў раёнах адновяцца.
(Кастусёў: ) “Калі там скралі колькі галасоў альбо сотні й тысячы людзкіх у час галасаваньня, але ў мазгах людзей гэта немагчыма скрасьці. І перакананьні людзей зусім іншыя, яны разыходзяцца з вынікамі рэфэрэндуму й выбараў, якія дае афіцыйная ўлада”.
Гл. таксама:
Краснапольскі раён мог патрапіць у кнігу рэкордаў Гінэса