Яшчэ адну ахвяру выбараў, мужчыну-пенсіянэра, знайшлі мёртвым у тралейбусе на прыпынку “Завод “Эмальпосуд” (цяперашні САНТЭП). Сваякі сказалі, што пэнсіянэр ехаў на выбары.
Што датычыць выбараў на Гомельшчыне, то ніводны апазыцыянэр паводле афіцыйных дадзеных не атрымала ніводнага месца. Паводле афіцыйных зьвестак, ва ўсіх 17 акругах Гомельскай вобласьці абраны дэпутаты парлямэнту. Ніводнага апазыцыйнага палітыка ў гэтым сьпісе няма.
У рэгіёне на дзень галасаваньня ад народнай кааліцыі “Пяцёрка плюс” засталося толькі 18 кандыдатаў з 44. Найбольш ад Аб`яднанай грамадзянскай партыі і ПКБ, 3 – ад БНФ, па аднаму – ад абедзьвюх сацыял-дэмакратычных партыяў. Аднак, паводле афіцыйных зьвестак, ніводны апазыцыйны палітык ня стаў дэпутатам.
Найбольшую колькасьць галасоў (каля 20%) атрымалі ў Рагачове і Жлобіне прадстаўнікі ПКБ спадары Паўлаў і Рыбчанка. У Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе амаль 20% галасоў выбарцаў атрымаў кандыдат ад АГП Юрый Варонежцаў, паводле афіцыйных лічбаў.
Па 11-13%, зноў-такі паводле зьвестак акруговых камісіяў, набралі прадстаўнікі АГП Марат Афанасьеў са Жлобіну, Мікалай Гаўрыленка з Лельчыцаў і кандыдат ад БНФ з Гомелю Васіль Раманаў.
Увогуле, нейкіх нечаканасьцяў на выбарах не адбылося. Афіцыйна падаецца, што ўсе 17 кандыдатаў ад улады атрымалі дэпутацкія мандаты ў першым туры.
Ранішняю інфармацыю штабу АГП пра другі тур выбараў у 33-й Юбілейнай акрузе з удзелам кандыдата ад гэтай партыі Алеся Карніенкі акруговая камісія абвяргае. Тым ня менш, у гэтай акрузе на 15 участках назіральнікам удалося атрымаць папярэднія зьвесткі пра вынікі галасаваньня. Афіцыйны кандыдат Іван Талкачоў набіраў крыху больш паловы галасоў “за” толькі на 4 участках.
Цяпер акруговая камісіі падае, што спадара Талкачова падтрымаў у акрузе 51% выбарцаў.
У Жлобіне ўчора позна ўвечары кандыдат ад АГП Марат Афанасьеў з даверанымі асобамі стаў сьведкам даволі цікавага малюнку:
(Афанасьеў:) “Калі мы прыйшлі ў райвыканкам, у калідоры і прыёмнай старшыні выканкаму Касюкова стаяла чарга старшыняў участковых выбарчых камісіяў. У руках у іх былі пратаколы. У часткі старшыняў пратаколы былі пустыя, але падпісаныя чальцамі камісіі. Яны атрымлівалі нейкія лічбы ад кіраўніка спраў Губарэвіча, якія павінны былі адлюстраваць у пратаколах”, – паведаміў кандыдат у дэпутаты са Жлобіну Марат Афанасьеў.