Сёньня усе асноўныя міжнародныя СМІ паведамляюць пра вынікі выбараў і рэфэрэндуму ў Беларусі. Тэлесюжэты з Менску перадавалі CNN, Euronews, BBC. Трэба, аднак, адзначыць, што большасьць заходніх СМІ публікавалі на сваіх старонках паведамленьні інфармацыйных агенцтваў альбо сваіх карэспандэнтаў у Маскве.
Амэрыканская “Washington Times” зьвяртае ўвагу на тое, што дзяржаўнае тэлебачаньне парушыла забарону на публікацыю вынікаў апытаньняў на выбарчых участкаў. У той самы час каля 100 прадстаўнікоў незалежных сацыёлягаў, якія праводзілі апытаньне выбарцаў, былі затрыманыя альбо выкінутыя з участкаў. “Тое, што адбылося, ня можа быць названа выбарамі. Гэта не зьяўляецца выказваньнем дэмакратычнай волі нашага народу,” – цытуе газэты словы кіраўніка БНФ Вінцука Вячоркі.
Паводле амэрыканскай газэты “Washington Post”, беларускае заканадаўства забараняе публікацыю вынікаў апытаньняў на выбарчых участках у часе галасаваньня, каб не паўплываць на выбарчыя сымпатыі людзей. Аднак цягам усяго дня беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне паведамляла пра гэтыя апытаньні, і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ня бачыць у гэтым ніякага парушэньня закону аб выбарах.
“Washington Post” паведамляе, што Злучаныя Штаты і Эўразьвяз, яшчэ да пачатку галасаваньня, выказалі сумнеў адносна таго, ці выбары 110 дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў будуць адпавядаць дэмакратычным стандартам. Газэта цытуе таксама нядзельнае выказваньне Лукашэнкі, які на адрас Захаду заявіў: “Займіцеся сваімі праблемамі і вырашайце іх. Няма патрэбы гэтак хвалявацца за нас”. У амэрыканскай газэце адзначаецца назойлівую перадавыбарчую агітацыю. Беларускае тэлебачаньне дадумалася да такога, што заклікала грамадзянаў “будзьце патрыётамі – галасуйце правільна”. Дык адзін з выбаршчыкаў заявіў: “Я – патрыёт, і таму я галасаваў супраць”.
У газэце “New York Times” гаворыцца, што пасьля перасьледу апанэнтаў, напаўненьня выбарчых скрыняў падробленымі бюлетэнямі, напорыстай пра-лукашэнкаўскай прапаганды, такі вынік галасаваньня можна было прадбачыць. Паводле газэты, у часе 5-дзённага датэрміновага галасаваньня, якое немагчыма пракантраляваць, было пададзена 30% галасоў, і гэта найлепшы спосаб фальсыфікацыі выбараў. “New York Times” перадае выказваньні апазыцыйных палітыкаў і некаторых выбаршчыкаў, якія лічаць, што рэфэрэндум, гэта шлях да далейшага ўзмацненьня дыктатуры. “Лукашэнка добраахвотна не аддасьць ўладу. Сёньня мы зьяўляемся сьведкамі нараджэньня сытуацыі, якая нагадвае нараджэньне сталінізму”, – кажа адзін з выбаршчыкаў, які пабаяўся паведаміць сваё прозьвішча. Амэрыканская газэты цытуе выказваньні апазыцыйных палітыкаў, які лічаць, што цяпер можна спадзявацца ў Беларусі ўзмацненьня рэпрэсіяў, і што цяпер беларусы маюць апошні шанец абараніць дэмакратыю.
Брытанская газэта “Daily Telegraph” зьмясьціла артыкул пад загалоўкам “Маленькі Сталін заціскае абцугі ў Беларусі”. “У Беларусі час як бы спыніўся. Краіна з 10-мільённым насельніцтвам нагадвае СССР ў пачатку 80-х гадоў, калі Гарбачоў пачынаў перабудову. Калі Лукашэнка ўпершыню быў араны ў 1994 годзе, многія беларусы радаваліся. Ранейшае кіраўніцтва было карумпаваным, а моцны чалавек пры ўладзе абяцаў парадак і вяртаньне да прадказальнасьці мінулых гадоў. Ён падвысіў пэнсіі, навёў парадак на вуліцах, гаварыў пра гонар і вяртаньне да савецкай велічы”. Цяпер – адзначае брытанская газэта – за зьнешнім фасадам ва ўсім бачна прыкметы стагнацыі. Лукашэнка надалей папулярны сярод пэнсіянэраў, але дзесяткі тысяч маладых людзей зьяэджаюць на Захад, бо не бачаць для сябе прэрспэктываў. “Daily Telegraph” цытуе лідэра АГП Анатоля Лябедзьву, які кажа: “Лукашэнка – гэта ня Сталін, але ён дакладна – ідэалягічны нашчадак Сталіна. У сваіх спробах стварыць мініятурную копію Савецкага Саюзу, ён стварыў рэжым пабудаваны на страху”.