Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горацкага актывіста міліцыя канфіскавала больш за 500 асобнікаў розных дэмакратычных газэт


Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць У горадзе Горкі ў актывіста выбарчага штабу кандыдата ў дэпутаты Андрэя Юркова, журналіста Эдуарда Брокарава сканфіскавалі розныя дэмакратычныя газэты — усяго больш за 500 асобнікаў.

Эдуард Брокараў атрымаў ад кіроўцы аўтобуса, які прыбыў зь Менску, пакунак з газэтамі, большую частку якіх складалі “Тут і цяпер” і “Згода”. Да яго падышлі міліцыянт, і невядомы чалавек у цывільным, якія запатрабавалі праехаць у аддзяленьне міліцыі.

У пастарунку міліцыі яны пачыталі газэты і канфіскавалі большую частку асобнікаў. На Эдуарда Брокарава склалі пратакол, агулам яго пратрымалі ў міліцыі дзьве з паловай гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG