Парушэньні выбарчага заканадаўства Зінаіда Бандарэнка і Іван Крук выявілі на шэрагу ўчасткаў. На адным зь іх, №49, што ў Астраўцы, старшыня ўчастковай каміі адмовіўся паведаміць колькасьць выбарцаў і зьвесткі пра ход датэрміновага галасаваньня. А на ўчастку №68 у вёсцы Малі у кабіне для галасаваньня быў прымацаваны ўзор бюлетэня з пазнакай у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Калі спадар Крук бюлетэнь зьняў, дзяжурны міліцыянт спрабаваў яго затрымаць. Гэтаму перашкодзіла спадарыня Бандарэнка, але пазьней міліцыянты спрабавалі даставіць Івана Крука ў пастарунак з дому. Вось як гэта ў інтэрвію “Свабодзе” пракамэнтаваў спадар Крук:
(Крук: ) “Беззаконьне поўнае. Маўляў, ім далі загад у кожным выпадку зламаць мяне маральна. І яны выконваюць загад зьверху. Я ж сам у міліцыі працаваў 27 гадоў, я ж ведаю ўсю гэтую сыстэму, а яны ведаюць мяне — чаму яны да мяне адносна далікатна і паставіліся. Іншаму, канечне ж, заламалі б рукі, адвезьлі ў пастарунак, і ўсё”.
Паводле спадара Крука, у размове сябры некаторых выбарчых камісіяў паведамілі, што аналягічныя ўзоры бюлетэняў былі разьмешчаныя на ўсіх выбарчых участках гэтай акругі, але перад аб’ездам кандыдаткі іх пасьпелі паздымаць. Вось што з гэтай нагоды сказала Зінаіда Бандарэнка:
(Бандарэнка: ) “У мяне ўвогуле шокавы стан быў, калі я ўсё гэта ўбачыла й адчула. Такое ўражаньне, што сілавыя структуры кіруюць усім выбарчым працэсам у Беларусі, гэта страшэнна”.
Паводле выяўленых фактаў парушэньня выбарчага заканадаўства на Астравеччыне, Зінаіда Бандарэнка й Іван Крук рыхтуюць заявы ў Цэнтарвыбаркам, пракуратуру і АБСЭ.