Ігар Баслык, праводзячы сустрэчы з выбаршчыкамі ў вёсцы Крывічы Мядзелскага раёну, стаў сьведкам таго, як людзей прывозілі на датэрміновае галасаваньне.
(Баслык: ) “Ля выбарчага ўчастку на газоне бартавая машына ГАЗ-53. Звозяць людзей з калгасу “Беларусь” на датэрміновае галасаваньне. Было вельмі сорамна глядзець, як людзей, як рабоў, грузілі ў гэтую машыну, разгружалі… Яны без пашпартоў у рабочай вопратцы ішлі на ўчастак, дзе за сталом стаялі кіраўніца СПК “Беларусь” Бялоўская Натальля, кіраўнік Крывіцкага пасялковага савету спадар Зянкевіч і некаторыя сябры выбарчай камісіі”.
Ігар Баслык зьвяртае ўвагу на тое, што сёньня ў Крывічах у яго павінна была адбыцца сустрэча з выбаршчыкамі, але цяпер, калі людзі ўжо прагаласавалі, яна, натуральна, не адбудзецца. Я папрасіла пракамэнтаваць дадзеную сытуацыю намесьніцу старшыні Мядзелскага райвыканкаму Надзею Геруновіч.
(Геруновіч: ) “У нас людзі галасуюць датэрмінова паводле жаданьня. Многія нават самі просяцца, таму што нядзеля, трэба і дома, і сельгаспрацы... І людзі просяцца, каб іх часам падвезьлі. А каб кагосьці садзілі й без дакумэнтаў… пра што вы гаворыце. У мяне такой інфармацыі няма”.
Апроч Ігара Баслыка, па 79-й Вялейскай выбарчай акрузе балятуюцца яшчэ два кандыдаты.
(Баслык: ) “Анікеенка Віктар Пятровіч з уладамі езьдзіць па калектывах. А таксама ёсьць ад апазыцыі Малярчук Уладзімер Архіпавіч. У суботу была нарада ў райвыканкаме. Сабралі ўсіх кіраўнікоў службаў, прадпрыемстваў. Паступіў загад старшыні райвыканкаму — выехаць на сельскія саветы, хадзіць па вёсках, агітаваць за Анікеенку. Улёткі кандыдата ад улады разносіць пошта. Кіраўнік пошты Мядзелскага раёну Вайцяховіч выказаў сумнеў, ці павінна пошта гэта рабіць. Учора ён быў вызвалены ад сваёй пасады”.