Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox populi: датэрміновае галасаваньне вачамі выбарцаў


Галіна Абакунчык, Менск Ад аўторка 12 кастрычніка ўсе выбарчыя ўчасткі Беларусі адчыненыя для датэрміновага галасаваньня. Паводле афіцыйнай інфармацыі, толькі за першы дзень удзел у папярэднім галасаваньні прынялі каля 3% выбарцаў. Наколькі ахвотна грамадзяне краіны ідуць да скрыняў з бюлетэнямі высьвятляла наша карэспандэнтка на вуліцах Менску.

(Карэспандэнтка: ) “Ці будзеце вы ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні і як вы ставіцеся да такой формы галасаваньня?”

(Спадар: ) “Не, ня ўдзельнічаў. Калі там трэба прыйсьці, у нядзелю? Вось у нядзелю й прыйду”.

(Юнак: ) “Удзел у датэрміновым галасаваньні буду прымаць, бо не змагу прагаласаваць 17-га чысла. А маё стаўленьне да гэтага? Ведаеце, не задумваўся над гэтым пытаньнем”.

(Спадар: ) “Не, я ня буду галасаваць датэрмінова, бо лічу гэта няправільным”.

(Спадарыня: ) “Я прагаласавала, раней вырашыла прагаласаваць. І, як стары чалавек, усё ж я за Лукашэнку галасавала. І яшчэ за аднаго дэпутата, які мне спадабаўся”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці будзеце вы ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні і як вы ставіцеся да такой формы галасаваньня?”

(Юначка: ) “Стаўлюся добра, але ходзяць чуткі, што гэтыя галасы ня будуць залічаныя, як належыць. Канечне, у афіцыйнай прэсе пра гэта ня будзе гаварыцца, і таму я думаю, што прыйду галасаваць сямнаццатага”.

(Юнак: ) “Не зважаючы на тое, што студэнтаў душаць і душаць жорстка, я пайду на выбары 17 кастрычніка. А калі ўжо зусім прыціснуць, то скарыстаюся парадаю Гары Паганяйлы й падзяру бюлетэнь”.

(Спадар: ) “Не, яшчэ ня ўдзельнічаў, але буду галасаваць супраць Лукашэнкі”.

(Карэспандэнтка: ) “Датэрмінова?”

(Спадар: ) “Не, у нядзелю пайду, як і трэба, каб менш фальсыфікацыяў было”.

(Спадарыня: ) “Датэрмінова хадзіць і выбіраць па-мойму… У свой час прыйдзем і скажам належнае слова”.

(Спадарыня: ) “У датэрміновым галасаваньні ўдзелу не прымала й ня буду, бо не давяраю гэтаму”.

(Спадар: ) “Ня браў і ня буду браць удзел, бо там будзе паўсюдная фальсыфікацыя, як гэта й было раней. Прыйду ў дзень галасаваньня 17 кастрычніка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG