Галоўнай тэмай размовы стаў “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, які быў прыняты тыдзень таму Кангрэсам ЗША й будзе падпісаны да канца гэтага тыдня прэзыдэнтам Джорджам Бушам. “Як мы чакаем, прэзыдэнт Буш падпіша гэты акт”, — заявіла спадарыня Дабранскі.
Найперш намесьніца дзяржсакратара ЗША Пола Дабранскі зазначыла, што выбары й рэфэрэндум 17 кастрычніка даюць беларускім уладам крытычную магчымасьць прадэманстраваць заяўленыя імі ж імкненьні да дэмакратыі й правоў чалавека.
(Дабранскі: ) “Мы думаем, што абсалютна істотна, каб выбары й рэфэрэндум адпавядалі стандартам АБСЭ, каб яны абаранялі ды адлюстроўвалі волю беларускага народу. Мы мяркуем, што гэта дасьць магчымасьць Беларусі заняць сваё месца сярод эўрапейскай супольнасьці дэмакратыяў ды закласьці падмурак дзеля палепшаных дачыненьняў ня толькі са Злучанымі Штатамі, але й з Эўразьвязам”.
На просьбу Радыё Свабода ацаніць прыняты Кангрэсам ЗША “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” й паведаміць, калі яго падпіша прэзыдэнт Джордж Буш, спадарыня Дабранскі адказала:
(Дабранскі: ) “Як мы чакаем, прэзыдэнт Буш падпіша “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”. Што да ўплыву гэтага акту, дазвольце мне адзначыць два моманты. Па-першае, я думаю, найбольш важнае тое, што акт мае на мэце пазначыць нашу ясную падтрымку голасу тых, хто хоча ўбачыць дэмакратычныя зьмены, і падтрымку правоў чалавека ў Беларусі. Мы сапраўды лічым, што гэта ўжо мела ўплыў, таму што ёсьць людзі, якія выказваюцца пра жаданьне зьменаў, — нават нягледзячы на перасьлед і на спробы прыціснуць гэтыя іншыя пункты погляду. Але больш важна — гэта па-другое, — калі мы пабачым станоўчы вынік, да якога можа прывесьці сам акт, — гэта падтрымка тых сілаў, якія выступаюць за дэмакратыю й правы чалавека. Акт забясьпечвае тут пазытыўны стымул”.