Пахаваньне нямецкіх вайскоўцаў знаходзіцца ў ваколіцах вёскі Кульшычы, што паблізу Івянца. Іх у 1944 годзе расстралялі савецкія партызаны пры наступных абставінах: нямецкія вайскоўцы пры адступленьні патрапілі ў палон. Як лічаць мясцовыя жыхары, забойства было бессэнсоўным. Доўгі час пра іх магілу ведалі толькі вяскоўцы. Цывілізаваны догляд за пахаваньнем колішніх жаўнераў вэрмахту пачаўся ўсяго некалькі год таму. Пра тое, што адбылося зараз з гэтым пахаваньнем, распавёў жыхар Кульшычаў, пэнсіянэр Фэлікс Паплаўскі:
(Паплаўскі: ) “Там тры крыжы. Пасярэдзіне вялікі, а паабапал – меншыя. На адным меншым напісана: “Людзі! Беражыце мір”. А на другім – што тут спачываюць трыццаць шэсьць нямецкіх жаўнераў, якія загінулі ў ліпені 1944 году ў бессэнсоўнай вайне з абодвух бакоў. Крыжы стаяць у галовах. Яны пахаваныя ў тры рады. Мы іх хавалі. Я таксама браў удзел у пахаваньні, калі быў падлеткам. Іх насілі й закопвалі. Дык раскапана прыкладна на ўсю шырыню магілы, у якой побач клалася 13 чалавек, перасьцілалі іх альховым гальлём. Раскапана прыкладна па грудзі. Прыкладна – каля мэтра. І праз усю магілу. Крыжы не кранутыя, агароджа – не кранутая”.
Хто маглі быць гэтыя вандалы? Вяскоўцы, як вынікае зь іх тлумачэньняў, ня ведаюць, хто ўчыніў гэты гвалт над магілай. Кажуць, што гэта маглі быць так званыя “чорныя” капальнікі, якія шукалі ў магіле нейкія каштоўныя для іх рэчы. Але хто б там ні быў, жыхары Кульшычаў аднадушна абураныя гэтым актам вандалізму. Што тычыцца рэакцыі ўладаў, то вось што зазначыў мне старшыня Івянецкага сельсавету Віктар Варакса:
(Варакса: ) “Там трохі парушана. Я займаўся вёскай, два тыдні ня быў нават у сельсавеце. Таму канкрэтна нічога не магу сказаць. А тут і выбары. У нас у сельсавеце тры гаспадаркі й тры выбарчыя ўчасткі. Таму я тут нашуся. Мне няма як тут займацца нават гэтым пытаньнем. Такая сытуацыя. А вось пройдуць выбары, будзем разьбірацца, глядзець”.
Улады, як мы толькі што чулі ад спадара Вараксы, бліжэйшымі днямі ня зьбіраюцца займацца высьвятленьнем абставінаў, зьвязаных з актам вандалізму у Кульшычах. Таму мясцовыя жыхары, якія даведаліся пра гэты акт, зьвярнуліся па дапамогу да валожынскай суполкі Партыі БНФ. Вось што паведаміў мне яе кіраўнік Вінцэнт Солтан:
(Солтан: ) “Людзі, не знайшоўшы падтрымкі ўладаў, пачалі вельмі часта тэлефанаваць мне, абурацца рознымі такімі зьявамі. Вось на ўезьдзе ў Івянец з боку Валожына знаходзіцца габрэйскае пахаваньне – там недзе калі васьмісот габрэяў, расстраляных падчас вайны. Я вясной наведаўся на тое пахаваньне, яно было раскапанае. Не чутно было, каб праводзілася нейкае сьледзтва. Ну а зараз раскапанае нямецкае пахаваньне. Усё гэта сьведчанне нізкага духоўнага ўзроўню нашых уладаў”.